Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18

«ТОЛЬКІ ДУШУ НАСЦЕЖ ДЛЯ КАХАННЯ АДКРЫЙ - І ТЫ ПАЗНАЕШ СВЕТ, ЧЫСТЫ І СВЕТЛЫ!»

Гэтыя словы па праву паслужылі лейтматывам першай сустрэчы для наведвальнікаў і актыўных удзельнікаў псіхалагічнай гасцёўні «Сям’Я і Я», якая адбылася 14 лютага на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, па ініцыятыве педагога-псіхолага аддзела выхаваўчай работы з моладдзю В.М.Бабылёвай.

Удзельнікі трэнінгу «Любові нягучныя словы: каханне ў нас або мы ў каханні» атрымалі ўнікальную магчымасць акунуцца ў свет самага чыстага і светлага пачуцця, пашырыць межы свайго вопыту, прыадчыніць заслону патаемных таямніц чалавечай душы. Падзяк адно аднаму і прадстаўленай магчымасці знайшла сваё адлюстраванне ў самых цёплых пажаданнях і надзеях на далейшыя сустрэчы.

Будзем рады новым знаёмствам! Сачыце за анонсамі!

2017-02-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ