Народнаму маладзёжнаму тэатру мініяцюр «Сафіт» – 18!

Цікавымі творчымі сюрпрызамі, відэавіншаваннямі, душэўнымі апавяданнямі з гісторыі тэатральных выступленняў, уражаннямі пра першыя рэпетыцыі, смачным чаем з цукеркамі адзначыў сваё паўналецце студэнцкі тэатральны калектыў «Сафіт».

Маладзёжны тэатр быў створаны ў 1998 годзе. У 2009 годзе пры падтрымцы ўніверсітэта калектыў атрымаў ганаровае званне «народны», якое з поспехам пацвердзіў у 2012 і 2015 гадах.

Таленавіта сыграныя спектаклі «Усміхні свой твар», «Дыялог эпох», навагоднія казкі, гумарыстычныя сцэнкі, парадыйныя мініяцюры, комік-мініяцюры не пакінулі абыякавымі ніводнага гледача.

Не адно пакаленне выпускнікоў універсітэта былі «сафітаўцамі», якім заняткі ў тэатры дапамаглі сцвердзіцца ў жыцці, стаць цікавымі людзьмі, добрымі спецыялістамі.

Не менш таленавітае пакаленне першакурснікаў 2016 года папоўніла састаў тэатра «Сафіт». Разам з нязменным рэжысёрам Г.У. Грэзе і памочнікам рэжысёра Я.С. Гурыным акцёры аматарскага тэатра працуюць над пастаноўкай сацыяльнай мініяцюры «Вітаю, сябры!» і навагодняй казкай «Прывітанне, прывітанне, Новы год!»

Доўгага творчага жыцця табе, тэатр «Сафіт»!

2016-12-22

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ