Універсітэцкі валанцерскі атрад «Крылы надзеі» заняў III месца ў абласным творчым конкурсе «Маршрут Міласэрнасці»

Абласны творчы юнацкі конкурс «Маршрут Міласэрнасці» праходзіў з лютага па май 2014 года. Яго арганізатарамі сталі рэдакцыя абласной газеты «Народная трыбуна» і абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. У конкурсе ўдзельнічалі члены добраахвотніцкіх атрадаў розных навучальных устаноў Брэсцкай вобласці.

Галоўная ідэя конкурса – падтрымка творчай ініцыятывы моладзі, юнкарскага духу ў вобласці, прапаганда здаровага ладу жыцця, гуманітарнага права, дзейнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Конкурс праходзіў у трох намінацыях: «Інтэрв'ю», «Замалёўка», «Рэпартаж». У ім удзельнічалі прадстаўнікі 16 адміністрацыйных тэрыторый Брэсцкай вобласці: гарадоў Брэста, Пінска, Баранавіч, Івацэвіцкага, Іванаўскага, Бярозаўскага, Баранавіцкага, Пінскага, Ляхавіцкага, Кобрынскага, Пружанскага раёнаў.

Ад Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў намінацыі «Замалёўка» выступілі ўдзельнікі добраахвотніцкага атрада «Крылы надзеі» з артыкулам «Міласэрнасць – аснова дзейнасці валанцёрства».

Журы ацэньвала каля сотні творчых работ, і сярод іх Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт заняў ганаровае 3-е месца. За дыпломам конкурсу ў Брэст паехалі сацыяльны педагог, кіраўнік добраахвотніцкага атрада Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Іна Сяргееўна Булыга і валанцёр атрада, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і права Марыя Марозава.

Перад удзельнікамі конкурса выступілі дэкан філалагічнага факультэта БрДУ Вольга Антонаўна Фелькіна, галоўны спецыяліст па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па пытаннях моладзі Людміла Уладзіміраўна Бядуля, галоўны рэдактар газеты «Народная трыбуна» Галіна Міхайлаўна Мазіна, старшыня абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Варанько Ларыса Максімаўна, прадстаўнік добраахвотніцкага руху Чырвонага Крыжа ў Брэсцкай вобласці Аляксандр Яроцкі.

Пасля заканчэння сустрэчы усіх запрасілі ў зімовы сад універсітэта, дзе экскурсавод правёў вельмі цікавую экскурсію.

І горад, і БрГУ імя А.С. Пушкіна, і сама сустрэча «Маршрут Міласэрнасці» аказалі самае прыемнае ўражанне на ўдзельнікаў і выклікалі толькі станоўчыя эмоцыі.

Выказваем падзяку рэдакцыі абласной газеты «Народная трыбуна» і абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа за прадстаўленую магчымасць удзелу ў конкурсе «Маршрут Міласэрнасці». Дзякуем адміністрацыі БарДУ за стварэнне ўмоў для развіцця добраахвотніцкага руху ва ўніверсітэце.

2014-06-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ