У канцэртна-актавай зале ўніверсітэта прайшоў канцэрт студыі эстраднай песні «Талент» аддзела культуры і творчасці БарДУ

Гэта была не проста канцэртная праграма, а своеасаблівая творчая справаздача на прадмет пацвярджэння ганаровага звання «народны аматарскі калектыў». Прадстаўленыя нумары былі эмацыянальнымі па выкананні, яркімі па харэаграфіі і пранізлівымі па змесце.

Абласная атэстацыйная камісія, якая прысутнічала на канцэрце, адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі калектыву.

Сапраўды, рабяты пастараліся напоўніцу.

Члены камісіі таксама парадаваліся за тое, што ў БарДУ не толькі створаны ўсе ўмовы для якаснай падрыхтоўкі будучых кваліфікаваных спецыялістаў, але і ёсць добрая база для развіцця творчых талентаў . «Радуе, што адміністрацыя ўніверсітэта надае належную ўвагу развіццю творчасці , — адзначылі яны . — І вельмі добра, што ёсць такія кіраўнікі калектываў, здольныя зацікавіць моладзь і павесці яе за сабой» .

Народная студыя эстраднай песні «Талент» аддзела культуры і творчасці пад кіраўніцтвам Надзеі Семянковай і Сяргея Кобрына добра вядомая не толькі ва ўніверсітэце, але і за яго межамі. Калектыў —  нязменны ўдзельнік шматлікіх гарадскіх святаў і мерапрыемстваў, а яго салісты калектыву паспяхова выступаюць таксама і на міжнародных конкурсах.

2014-02-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ