Дэлегацыя студэнтаў і супрацоўнікаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Васіліем Іванавічам Качуркам з сяброўскім візітам наведала Міжнародны эканоміка-гуманітарны ўніверсітэт імя Сцяпана Дзем’янчука ў горадзе Роўна (Украіна)

Супрацоўнікі студэнцкага клуба БарДУ падрыхтавалі для ўкраінскіх сяброў выдатны канцэрт «Сяброўскi вiзiт». Канцэртную праграму адкрылі артысты народнага тэатра мініяцюр «Сафіт» урыўкам з гумарыстычнага спектакля «Улыбни свое лицо», творчую эстафету прынялі вакалісткі народнага ансамбля «Музычны гасцiнец», падчас выступлення якіх гледачоў частавалі смачнымі залацістымі дранікамі, прыгатаванымі з сапраўднай беларускай бульбы. Прадставілі свае творчыя нумары народны тэатр моды «Свiта», танцавальны калектыў «Iмпрэза» і вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент». Для дэлегацыі БарДУ студэнтамі і супрацоўнікамі МЭГУ была падрыхтавана экскурсія ў горад Кіеў. Прагулкі па Хрышчаціку, наведванне храмаў і сабораў, а таксама знакамітай Кіеўска-Пячорскай Лаўры пакінулі яркія ўспаміны. Нашыя студэнты і выкладчыкі вярнуліся дадому з масай прыемных уражанняў і эмоцый пра паездку.
2013-04-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ