27 сакавіка 2013года ў зале для трэнінгаў на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 адбылася сустрэча-прэзентацыя "Валанцёрства - гэта прызванне!» для студэнтаў 1-х курсаў

Хто такія гэтыя дзівакі-валанцёры, якія марнуюць свой асабісты час, свае сілы, свае дні, гадзіны і тыдні, збіраючыся разам і удзельнічаючы ў гэтых «дзіўных» праектах? А мы такія ж, як і вы ўсе, проста нам надакучыла чакаць, пакуль хтосьці за нас зменіць гэты свет, зробіць яго чысцей, лепш, святлей. Надакучыла прасіць, чакаць і проста спадзявацца. Наш час - час не толькі надзеі, але і дзеянняў!

27 сакавіка 2013 ў зале для трэнінгаў на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18 адбылася сустрэча-прэзентацыя "Валанцёрства - гэта прызванне!» для студэнтаў 1-х курсаў, арганізаваная педагогам сацыяльным Булыгай Інай Сяргееўнай. На сустрэчу прыйшлі ўсе жадаючыя студэнты першых курсаў, якіх валанцёрская праца зацікавіла як адна з формаў праявы сябе і свайго творчага патэнцыялу. Студэнты мелі магчымасць пагутарыць з валанцёрам са «стажам», студэнткай групы ПТ-41 факультэта педагогікі і псіхалогіі Каменка Валянцінай. Валянціна-валанцёр-клоўн! Студэнтка расказала пра гісторыю ўзнікнення валанцёрства, пра гісторыю ўзнікнення Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа з дэманстрацыяй відэафільма, аб прынцыпах, напрамках валанцёрскай працы, аб магчымасцях «кар'ернага росту», аб працы ў Баранавіцкай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Таксама студэнты мелі магчымасць пачуць выступленне спецыяліста Баранавіцкай арганізацыі Чырвонага Крыжа Гутырчык Ірыны, якая расказала пра работу валанцераў горада Баранавічы, пра акцыі, мерапрыемствы, дабрачынную дапамогу, цікавае і насычнае жыццё валанцёра. Педагог сацыяльны Булыга Іна Сяргееўна расказала аб магчымых напрамках валанцёрскай працы ва ўніверсітэце, аб магчымасцях развіцця валанцёрства ва ўстанове адукацыі на больш высокім узроўні.

Хто такія валанцёры? Валанцёрам можа быць кожны - незалежна ад узросту, адукацыі, матэрыяльнага і сацыяльнага статусу. Было б жаданне!!! Кожны: юрыст, медсястра, педагог, фінансавы саветнік, інжынер, механік, студэнт, школьнік можа знайсці нешта для сябе. Валанцёрства - гэта магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і вопытам, ці цалкам адцягнуць увагу ад працы і развіваць свае інтарэсы. Кожны павінен знайсці бліжэйшы яму занятак, які прыносіць яму сапраўднае задавальненне. Валанцёрства не можа быць прымусовым, выконвацца з неахвотай, тады яно страчвае свой сэнс. Валанцёрства - гэта цудоўны шанс набыць новыя ўменні, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і паглядзець свет. Гэта можа быць спосабам пераадолення адзіноты ці творчай актыўнасцю ў перыяд беспрацоўя. Яно дае магчымасць адцгнуць увагу ад штодзённых абавязкаў, або лепш падрыхтавацца да будучай працы. Для адных валанцёрства - гэта пачатак прафесійнай кар'еры, для іншых - яе высакароднае завяршэнне. Яно фарміруе ўспрымальнасць на патрэбы іншага чалавека і стварае аснову для выбару: больш мець або лепш быць!

Пасля праведзенай сустрэчы студэнтам прапанавана анкета валанцёра, дзе кожны ўдзельнік сустрэчы змог падзяліцца меркаваннем ад праведзенай сустрэчы і вызначыць для сябе: ці магу я быць валанцёрам? Валанцёр-гэта не праца, не хобі, не захапленне - гэта прызванне. Толькі чалавек, які ўмее любіць іншых і жадае хоць неяк змяніць свет, можа стаць валанцёрам. Быць валанцёрам - выдатна!

2013-03-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ