«Масленіца наша - няма цябе прыгажэй»

Хто не любіць сытнае свята Масленіцу? Вядома ж, любяць практычна ўсе без выключэння. «Стартаваў» масленічны тыдзень і ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

У гэты дзень любы жадаючы мог прыйсці і пакаштаваць смачных, румяных бліноў. Прыўзняты настрой, мора пазітыўных эмоцый, вясновы настрой і бліны яшчэ будуць працягвацца ў нашым інтэрнаце на працягу ўсяго тыдня.

Дата публiкацыi: 06.03.2019


Размова па сутнасці «Ведай свайго ворага!»

Памятаеце: «Адмовіцца ад наркотыкаў можна толькі адзін раз — ПЕРШЫ!»

Да Сусветнага дня барацьбы з наркотыкамі ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла размова па сутнасці «Ведай свайго ворага». Студэнты ў чарговы раз былі праінфармаваныя пра шкоду наркотыкаў, прагледзелі відэаролік і адказалі на пытанні віктарыны «Праўда ці хлусня». 

Дата публiкацыi: 06.03.2019


Конкурсная праграма «Салдат - розумам і сілай багаты»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылася конкурсная праграма «Салдат - розумам і сілай багаты», якая сабрала разам студэнтаў і выхавальнікаў ўсіх інтэрнатаў нашага ўніверсітэта.

23 лютага — свята, якое дазваляе ўспомніць тых, хто абараняў нашу родную зямлю, і зразумець, як важна мець якасці сапраўднага абаронцы ў мірны час.

Нашы хлопцы Загурскі Андрэй і Разумоўскі Ілля прадэманстравалі сваю смеласць, спрыт, эрудыцыю, галантнасць і талент і былі на вышыні.

Малайцы, хлопцы! Мы ганарымся вамі! Так трымаць!

Дата публiкацыi: 28.02.2019


Памятаем пра Афганістан

15 лютага Беларусь успамінае воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, таксама аддалі даніну памяці воінам, якія прайшлі цяжкімі дарогамі Афганістана, і ўсклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам.

Дата публiкацыi: 18.02.2019


«Каханне вышэй за ўсё на зямлі» 

Дзень св. Валянціна ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, быў сапраўды рамантычным і незвычайным. Толькі ў гэты дзень на “Плоце прызнанняў” кожны мог выказаць цёплыя словы павагі і любові да блізкіх, знаёмых і, вядома ж, сваім каханым.

Пошта св. Валянціна была перапоўненая стракатымі сэрцайкамі з прызнаннямі ў сваіх пачуццях сваім умілаваным, а завяршыўся дзень закаханых шоў-праграмай “Каханне з першага лайка”. Больш за ўсё супадзенняў-лайкаў сабралі Вольга Кабанчук і Андрэй Загурскі і атрымалі сертыфікат на фотасесію, а ўсе ўдзельнікі заахвочаны крэатыўнымі валянцінкамі.

Віншуем! Кахайце і будзьце каханымі!

Дата публiкацыi: 18.02.2019


 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ