З 16 па 19 красавіка Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прыме ўдзел у XVIII рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры

З 16 па 19 красавіка Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прыме ўдзел у XVIII рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ў рамках Года малой радзімы.

Мэта правядзення выставы - пошук новых рашэнняў у фарміраванні ў дзяцей і моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, павагі да сацыяльна-эканамічных і спартыўных дасягненняў, гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыне рэгіёнаў; стварэнне інфармацыйнага асяроддзя для развіцця грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў у дзяцей і моладзі, папулярызацыі фізкультуры і спорту сярод навучэнцаў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-04-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ