Рэалізуй ініцыятыву і ўключыся ў марафон!

22 лютага на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта будзе дадзены старт адкрытаму міжнароднаму марафону моладзевых ініцыятываў “У падзяку Вялікай Перамозе!”.

Заснавальнікам марафону выступае рэктарат і аддзел выхаваўчай работы з моладдзю БарДУ. Арганізатарамі марафону выступаюць БарДУ (падраздзяленні, студэнцкае самакіраванне, грамадскія арганізацыі), Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт (упраўленне па адукацыі, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, упраўленне культуры, гарадскі моладзевы парламент), Баранавіцкае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў; Баранавіцкі гарадскі камітэт ГА «БРСМ»; Баранавіцкая гарадская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Марафон арганізоўваецца пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Удзел у марафоне бяруць прадстаўнікі вучнёўскай, студэнцкай, працоўнай моладзі з устаноў вышэйшай адукацыі - партнёраў БарДУ; гарадоў-пабрацімаў, каледжаў, ліцэя №1, гімназій, школ, прадпрыемстваў і арганізацый г. Баранавічы.

З дня старту марафону кожны жадаючы можа стаць удзельнікам марафону, прапанаваўшы і рэалізаваўшы ІНІЦЫЯТЫВУ («Новы прадукт», стартап, «Спартыўны рывок», «Хэнд-мэйд эксклюзіў», відэамост, флэшмоб, дыялог «па душах» і інш.). Галоўная ўмова - гэта не запланаванае мерапрыемства, ініцыятыва павінна быць «ад душы без прымусу», і матывам да яе рэалізацыі павінен паслужыць дэвіз «Ад мяне (нас) у падзяку Вялікай Перамозе!».

Удзельнікам марафону прызнаецца асоба (асобы), якія рэалізавалі маладзёжную ініцыятыву пад зацверджаным дэвізам (выразна павінен быць чутны / бачны), выслалі відэа- (фота) справаздачу (або спасылку на яе) на працягу 2 дзён у адрас арганізатара і заснавальніка (e-mail: ovr.barsu@mail.ru), і якая прайшла экспертызу аргкамітэта на прадмет адпаведнасці мэце марафону. Дадзеным удзельнікам уручаюцца ўнікальныя медалі ўдзельніка марафону.

Удзельнікі кожнай ініцыятывы могуць перадаваць «марафон эстафету» жаданым паслядоўнікам.

Кульмінацыяй марафона з'яўляецца «Салют Вялікай Перамозе», які будзе дадзены ў г. Баранавічы 9 мая 2019 года ў ходзе Параду Перамогі ў выглядзе 750 паветраных шароў, выпушчаных у неба прадстаўнікамі моладзі, якая рэалізоўвала ініцыятывы, і сімвалічнай клятвы ў захаванні міру. Аргкамітэтам заснаваны спецпрызы за самую шчырую / масавую / нечаканую / творчую / "заражальную» / інтэрнацыянальную / рознаўзроставую ініцыятывы.

Дадатковая інфармацыя: https://vk.com/marafon.barsu
+375 29 526 56 66 — Папко Павел Іванавіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце БарДУ; +375 29 522 34 51 — Булыга Іна Сяргееўна, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.

2019-02-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ