Студэнты, якія прыбылі з іншага населенага пункта для навучання ва ўніверсітэце, АБАВЯЗАНЫ ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА па месцы знаходжання!

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю паведамляе, што на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.09.2007 № 413 грамадзяне, якія прыбылі з іншага населенага пункта для навучання ва ўстановах адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыi, абавязаны ў парадку, устаноўленым у раздзеле 3 дадзенага Палажэння, зарэгістравацца на тэрмін навучання па месцы знаходжання, а грамадзяне Рэспублікі Беларусь, не забяспечаныя жылой плошчай, ― па месцы знаходжання ўстановы адукацыі.

Кошт рэгістрацыі па месцы знаходжання ― 11 р 50 к. 

Для непаўналетніх і сірот рэгістрацыя бясплатная!

2017-08-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ