Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Развіццё» абвяшчае конкурс творчых работ «БЕЖАНЦЫ: ТВОЙ ДОМ - МОЯ КРЭПАСЦЬ»

Конкурс аб'яўляецца ў наступных намінацыях:

  • лепшы плакат / фотапраца; 
  • лепшы відэаролік.

Работы падаюцца да 25 мая 2017 г. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу адбудзецца не пазней за 1 ліпеня 2017 г.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць:

  • арыгіналы сваіх работ па тэматыцы конкурсу ў электронным выглядзе (DVD, CD) па пошце; 
  • запоўненую анкету ўдзельніка конкурсу; 
  • даведку з навучальнай установы Рэспублікі Беларусь аб тым, што ўдзельнік конкурсу з'яўляецца студэнтам / навучэнцам дзённага аддзялення гэтай навучальнай установы.

 Плануецца, што пераможцы конкурсу (індывідуальны ўдзельнік або група) атрымаюць наступныя грашовыя ўзнагароды ў кожнай з намінацый:

1 месца - 1000 (тысяча) беларускіх рублёў. 

2 месца - 750 (сямсот пяцьдзясят) беларускіх рублёў.

3 месца - 500 (пяцьсот) беларускіх рублёў.

Адказы на пытанні, каментары і дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 209 57 66, (029) 322 27 40.

Анкета і ўмовы конкурсу размешчаны на сайце МГА «Развіццё» http://www.evolutio.info/. 

Вам таксама можа быць карысныя наступныя Інтэрнэт-старонкі: http://www.unhcr.org/, http://www.un.org/, https://www.facebook.com/Evolutio-272853746209133/, https: / /www.facebook.com/UNHCRBELARUS/.

2017-04-12

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ