У кабінеце ажыццяўляецца навучанне па дысцыплінах: «Прыродныя матэрыялы ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве», «Вырабныя матэрыялы ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве», «Скульптура», «Кампазіцыя і дызайн», «Станковы малюнак», «Пляценне і ткацтва», «Матэрыялазнаўства выяўленчага мастацтва з элементамі колеразнаўства». Таксама ў кабінеце праводзяцца заняткі народнага гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Майстэрня». На занятках студэнты засвойваюць розныя віды выяўленчага (жывапіс, графіка, скульптура) і дэкаратыўнага мастацтва (батык, габелен, кераміка, мастацкая апрацоўка скуры, саломкі, паперы і т п.).
Кабінет зʼяўляецца майстэрняй, дзе студэнты выконваюць курсавыя і дыпломныя работы.
Сучасная матэрыяльна-тэхнічная база кабінета:
Дызайн-канцэпцыя мастацкага афармлення кабінета «Ад ідэі да твора» рэалізавана у маляўнічых стэндах і міні-выставе работ студэнтаў. Навукова-пазнавальная, ілюстраваная інфармацыя стэндаў і выстава дэманструюць алгарытм працы мастака пры стварэнні твора. Афармленне садзейнічае развіццю творчага патэнцыялу студэнтаў амаль на кожных занятках, таму, што мы прапануем такія віды заданняў, якія прадугледжваюць не рэпрадуктаванне, а пошук і даследванне.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кабінета з'яўляюцца:
Работы, якія выкананы у кабінеце, дэманструюцца ў выставачнай зале ўніверсітэта, ўпрыгожваюць сцены холаў, калідораў, вучэбных кабінетаў, зон адпачынку, залы бібліятэкі. Часовыя выставы арганізоўваюцца ў час правядзення мерапрыемстваў ўніверсітэта (навуковыя канферэнцыі, семінары, форумы, дні адчыненых дзвярэй і г. д.). Студэнтамі выконваецца сувенірная прадукцыя для гасцей ўніверсітэта.
Кабінет тэхналогіі народных рамёстваў адзін з цэнтраў мастацкай творчасці студэнтаў. Добрая матэрыяльная база і метадычнае забеспячэнне кабінета садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу студэнтаў, спрыяюць рэалізацыі дзяржаўных праграм у сферы мастацка-творчай дзейнасці і арганізацыі пазітыўнага змястоўнага вольнага часу студэнтаў.
План работы спецыялізаванага кабінета тэхналогіі народных рамёстваў на 2024-2025 вучэбны год