Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
За актыўны ўдзел у дзейнасці галіновага прафсаюза, значны асабісты ўклад у рэалізацыю статутных задач, работу па забеспячэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў супрацоўнікаў і студэнтаў БарДУ старшыня Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віктар Андрэевіч Харытановіч уручыў юбілейны медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» рэктару ўніверсітэта Васілю Іванавічу КАЧУРКУ.
Граматы і падзякі ўручаны супрацоўнікам і студэнтам універсітэта:
2015-11-18
У рамках пасяджэння былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі ўніверсітэта да працы ў 2013/2014 навучальным годзе, працы камісіі па ахове працы і грамадскіх інспектараў па ахове працы, прэміравання і аказання матэрыяльнай дапамогі, пастаноўкі супрацоўнікаў БарДУ на ўлік у Першасную прафсаюзную арганізацыю супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт» і зняцця з дадзенага ўліку, правядзення анкетавання работнікаў «Задаволенасць ўмовамі працы і навучання ў БарДУ. Размеркаванне пазавучэбнага часу выкладчыкамі і студэнтамі», быў зацверджаны план работы прафсаюзнага камітэта на верасень 2013 года.
2013-09-10
У мэтах аказання сацыяльнай падтрымкі шматдзетным, не поўным, малазабяспечаным сем'ям членаў прафсаюза для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года, набыцця школьнай формы і навучальных прыладаў прэзідыумам Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і прафкамам супрацоўнікаў БарДУ былі выдзелены сродкі прафсаюзнага бюджэту для аказання матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года.
У прафкам паступіла 52 заявы работнікаў універсітэта, якія адносяцца да катэгорыі шматдзетных, няпоўных (развод), няпоўных (смерць мужа), адзінокіх , малазабяспечаных (найбольш маюць патрэбу) сем'яў на аказанне матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі 67 дзяцей да школы і 4 дзяцей да дзіцячага саду.
Разгледзеўшы заявы супрацоўнікаў, было прынята рашэнне аб выкарыстанні 2 000 000 бел. рублёў са сродкаў прафсаюзнага бюджэту абласнога камітэта і 4 000 000 бел. рублёў са сродкаў прафсаюзнага бюджэту ППА супрацоўнікаў БарДУ на аказанне матэрыяльнай дапамогі 39 членам прафсаюза для падрыхтоўкі 52 дзяцей да новага навучальнага года. Шматдзетным сям'ям матэрыяльная дапамога склала 150 000 рублёў на падрыхтоўку кожнага дзіцяці да школы.
10 чэрвеня адбылася прафсаюзная канферэнцыя Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта, удзел у якой прынялі 150 дэлегатаў.
Вынікам працы канферэнцыі стала прыняцце калектыўнага дагавора паміж установай адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” і супрацоўнікамі ўстановы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” на 2013—2016 гг.
Новы калектыўны дагавор прадугледжвае абарону нормаў і правіл аховы працы, адстойванне інтарэсаў супрацоўнікаў, грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы.
2013-06-12
1 мая 2013 года больш за 150 супрацоўнікаў і 300 студэнтаў БарДУ прынялі ўдзел у Шэсці працоўных калектываў, якое прайшло на галоўнай плошчы г. Баранавічы. Дадзенае свята стала яшчэ адным значным мерапрыемствам па кансалідацыі членаў калектыву ўніверсітэта, павышэнні значнасці прафсаюзнай арганізацыі, павышэнню матывацыі прадуктыўнасці працы на фоне дасягнення працоўных калектываў ўсіх арганізацый горада.
2013-05-02
Аздараўленне супрацоўнікаў і іх дзяцей - адна з асноўных задач прафсаюзнага камітэта. Бо ад таго наколькі здаровы сам супрацоўнік і яго дзеці залежыць яго настрой, а разам з тым і працаздольнасць. У гэтым накірунку прафкам універсітэта сумесна з адміністрацыяй вну і Баранавіцкім цэнтрам па аздараўленні робяць усё магчымае, каб аздаравіць супрацоўнікаў і іх дзяцей.
Што дакранаецца санаторна-курортнага лячэння, то за тры квартала 2011 года дзякуючы своечасовай працы профкама пуцёўкі на аздараўленне атрымалі 36 чалавек. З іх супрацоўнікі - 11, дзіцячыя - 19, маці і дзіцяці - 6.
2011-08-22
На сумесным паседжанні адміністрацыі ўніверсітэта і профкама супрацоўнікаў, якое адбылося 21 чэрвеня 2011 года, было прынята рашэнне аб уступе ў сілу новай калектыўнай дамовы паміж установай адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БАРДУ на 2011-2014 гады з 21 чэрвеня 2011 года.
Атрымаць кансультацыю па пытаннях калектыўнай дамовы можна ў профкаме супрацоўнікаў БАРДУ.
Запампаваць электронную версію калектыўнай дамовы можна на сайце профкама супрацоўнікаў БАРДУ па адрасу www.profkom.barsu.by у раздзеле "Дакументы"
2011-06-27
2011-04-22
5 мая 2011 года ў 15.00 адбудзецца прафсаюзная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», прысвечаная 90-годдзю Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
2011-04-21
Дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясная казка» запрашае вашых дзяцей на аздараўленне ў летні перыяд. Камфартабельнае пражыванне, выдатнае харчаванне, арганізацыя вольнага часу і самыя даступныя цэны ў горадзе - усё гэта «Лясная казка». Аб гэтай казцы варта сказаць асобна. У кожнага з нас ёсць куток прыроды, куды хочацца прыязджаць зноў і зноў, дзе адчуваеш яднанне з дзіўным светам лесу, азёр. Для многіх дзяцей і дарослых гэтым кутком стала «Лясная казка» - аздараўленчы лагер ААТ «Баранавічыдрэў», які на працягу 28 гадоў кожнае лета прымае на аздараўленне па 150 дзетак на працягу трох змен. «Лясная казка» размешчана ў 30 кіламетрах ад Баранавіч на беразе возера Гаць, у маляўнічым і экалагічна чыстым раёне, у выдатным лясным масіве з магутнымі хвоямі, якія напаўняюць паветра непаўторным водарам ігліцы. Фітонціды іглічных парод дрэў аказваюць спрыяльнае ўздзеянне на нервовую, сардэчна - сасудзістую і дыхальную сістэму. У гэтым цудоўным лясным аазісе створаны ўсе ўмовы для таго, каб дзеці маглі выдатна адпачыць, паправіць сваё здароўе, набрацца сіл і даведацца шмат новага і карыснага. Спрыяльны клімат, непаўторны ландшафт, сінь возера ствараюць цудоўныя ўмовы для аздараўлення, лячэння і рэабілітацыі. Цалебнае лясное паветра, прыгажосць прыроды зараджаюць дзяцей станоўчай энергіяй і здароўем, дораць масу яркіх уражанняў.
Змены заезду дзяцей:
I змена - 11/06 - 30/06 II змена - 09/07 - 28/07 III змена 06.08 - 25/08
Жадаючыя адпачыць і аздаравіцца ў «Лясной казцы» могуць напісаць заявы ў прафкаме супрацоўнікаў БарДУ па вул. Войкава 21, каб. 7. Тэл. 45-78-60 (доп. 110)
2011-04-08
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ