Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Тэсціраванне студэнтаў, прадугледжанае навучальнымі планамі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
20 мая 2017 года Музейны комплекс старажытных народных рамёслаў і тэхналогій «Дудутки» расчыніў свае дзверы для членаў прафсаюза Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У час экскурсіі можна было судакрануцца з культурай и сакрэтамі старажытных рамёстваў беларускай зямлі.
Асаблівасць музея — практычна любы экспанат можна патрымаць у руках і нават купіць. Майстар няспынна папаўняе калекцыю прама ў цябе на вачах
У час экскурсіі нас частавалі самагонам, хлебам асабістай вытворчасці, традыцыйнымі сырамі (таксама гатуюцца ў музеі), дамашнім маслам і гарбатай, квашанай капустай і салам.
«Дудуткі» –выдатнае месца для адрачынку і азнаямлення з з нацыянальнымі традыцыямі! Тут вам і элементы сельскага быту, і вырабы рамеснікаў, і прадстаўнікі флоры і фаўны. Сама тэрыторыя вельмі прыгожая і маляўнічая.
Пашанцавала з надвор'ем і экскурсаводамі. Столькі бадзёрасці, гумару, светлых усмешак пры цікавай інфармацыі даўно не бачылі.
2017-05-23
9 сакавіка 2017 года ў канцэртна-актавай зале БарДУ адбыўся сход працоўнага калектыву. аб эфектыўнасці дзейнасці ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» у 2016 годзе і задачах на 2017 год далажыў прысутным рэктар універсітэта В.І. Качурка.
старшыня прафкама супрацоўнікаў БарДУ І.М. Мякіш зрабіла справаздачу аб рабоце прафсаюзнай арганізацыі ў 2016 годзе і вызначыла асноўныя напрамкі работы прафкама па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ў 2017 годзе.
2017-03-14
Адкрыццё круглагадовай спартакіяды «ЗДАРОЎЕ» сярод работнікаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося 4 лютага.
На стадыёне ўніверсітэта па вул. Паркавай, 62, стартаваў першы этап спартакіяады - лыжныя гонкі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і заўзятараў звярнуліся рэктар універсітэта В.І.Качурка і старшыня прафкама супрацоўнікаў І.М. Мякіш. Яны пажадалі ўдзельнікам свята спартыўнага запалу, лёгкага старту, выдатнага фінішу і пазітыўнага настрою.
У спаборніцтвах па лыжных гонках прынялі ўдзел выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, члены іх сем'яў і дзеці.
Праграма спаборніцтваў ўключала ў сябе:
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам.
Вынікі каманднай эстафеты:
1-е месца
Факультэт педагогікі і псіхалогіі
2-е месца
Адміністрацыйны корпус
3-е месца
Факультэт эканомікі і права
4-е месца
Iнжынерны факультэт
5-е месца
Факультэт славянскіх і германскіх моў
Асабістае першынство сярод мужчын:
Сафонаў Уладзімір Аляксандравіч
Крыштап Уладзімір Леонавіч
Атоўка Мікалай Пятровіч
Асабістае першынство сярод жанчын:
Бізюкова Таццяна Цімафееўна
Януш Людміла Аляксандраўна
Шчарбацэвіч Людміла Пятроўна
Пераможцы спаборніцтваў у камандным і асабістым першынстве былі адзначаны дыпломамі спартыўнага клуба ўніверсітэта і атрымалі салодкія прызы ад прафсаюзнай арганізацыі.
2017-02-08
У выставачнай зале вучэбнага корпуса па вул.Паркавай у студзені рэктарат, прафсаюзная і ветэранская арганізацыі правялі прыём ветэранаў універсітэта. Сустрэча ў пачатку 2017 года звязана не толькі з навагоднімі святамі, але і з 30-годдзем дзейнасці ветэранскіх арганізацый у нашай краіне і горадзе.
2017-01-25
У рамках тыдня прафсаюзнай культуры ў гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт «Народныя таленты табе, Беларусь», у якім прынялі ўдзел лепшыя прафесійныя і самадзейныя баранавіцкія артысты, фіналісты гарадскога этапу прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі», у тым ліку і народны аматарскі моладзевы тэатр мініяцюр БарДУ «Сафіт».
Рэктар БарДУ прафесар В.І. Качурка быў узнагароджаны граматай гарадскога аб'яднання прафсаюзаў за падтрымку і развіццё самадзейнай мастацкай творчасці.
Таксама граматай за плённую творчую дзейнасць, высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці г. Баранавічы ўзнагароджаны калектыў аддзела культуры і творчасці БарДУ (начальнік аддзела А.В. Грэзе).
Моладзевы тэатр мініяцюр «Сафіт» узнагароджаны дыпломам за ўдзел у «Тыдні прафсаюзнай культуры», плённую творчую дзейнасць, прапаганду народных традыцый, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці г. Баранавічы (кіраўнік А. Грэзе, памочнік рэжысёра Я. Гурын).
2016-11-29
У сярэдзіне кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць свята маці.
У гэты дзень адзначаецца таксама праваслаўнае свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Ва ўніверсітэце ў гэты святочны дзень арганізавана сустрэча рэктара В.І. Качуркі са шматдзетнымі маці, якія працуюць у БарДУ. У сваім звароце да прысутных рэктар падкрэсліў, што на працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыююцца з вобразам маці. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабраты і цярпімасці.
З прывітальным словам да маці звярнулася старшыня прафкама супрацоўнікаў І.М. Мякіш, якая пажадала шматдзетным маці ўніверсітэта міру і дабра, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту, маладосці і абаяння, аптымістычнага настрою і пазітыўных эмоцый.
Павіншаваць шматдзетных маці прыйшлі і студэнты ўніверсітэта, якія пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў аддзела культуры і творчасціў БарДУ падрыхтавалі святочную канцэртную праграму.
Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай атмасферы.
2016-10-20
Кожная тэрыторыя нашай рэспублікі мае сваю гісторыю, свае адметнасці, свае асаблівасці, традыцыі, цікавыя і прыгожыя прыродныя мясціны, мае легеды і паданні. Не з'яўляецца выключэннем і Баранавіцкі раён.
Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, а вывучаць яе лепш практычным спосабам, у час паходаў і экскурсій.
Ацаніць прыгажосць і непаўторнасць малой радзімы ў дзень свайго прафесійнага свята змаглі супрацоўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яны пабывалі каля памятнага каменя ў Сталовічах, у вёсцы Арабаўшчына, дзе знаходзіцца помнік першаму Герою Беларусі У.М.Карвату. Наведалі экскурсанты і гістарычны помнік «Тры крыжы» ў адзінай ва Ўсходняй Еўропе трохвугольнай Свята-Траецкай царкве ў вёсцы Вялікая Сваротва.
Экскурсія была арганізавана прафкамам супрацоўнікаў сумесна з адміністрацыяй універсітэта ў Дзень настаўніка.
2016-10-06
Выязное пасяджэнне камісіі па рабоце з працоўнай моладдзю Маладзёжнага савета Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прайшло на базе БарДУ.
У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел: галоўны спецыяліст апарата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Н.Л.Каменка, старшыня Маладзёжнага савета галіновага прафсаюза В.Ф.Барэйша, старшыні Маладзёжных саветаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласных арганізацый прафсаюза, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў і студэнтаў БарДУ.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў выязнога пасяджэння звярнуўся рэктар універсітэта прафесар В.І. Качурка.
У ходзе выязнога пасяджэння абмеркаваны:
Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з вопытам работы з працоўнай моладдзю Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза.
Аб рабоце, якая праводзіцца ўніверсітэтам і прафкамам супрацоўнікаў БарДУ па сацыяльнай абароне працоўнай моладзі, інфармавала прысутных І.М. Мякіш — старшыня прафкама супрацоўнікаў БарДУ.
2016-09-23
Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў і студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 21 студзеня 2016 года прынялі ўдзел у гарадскім этапе Рэспубліканскага прафсаюзнага тонкурсу творчасці працоўных калектываў «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ — 2016».
У намінацыі «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» свае работы прадставілі: Іван Міхайлавіч Піпчанка (разьба па дрэве), Наталля Віктараўна Андрыйчук і Ларыса Канстанцінаўна Валчкова (вышыўка крыжыкам).
У намінацыі «Сцэнічная творчасць» выступілі: квінтэт вакалістаў народнай студыі эстраднай песні «Талент» (Н.М.Русакевіч, А.І.Панькоў, Р.А.Жанкевіч, Т.В.Кузьміч, Н.Л.Семянкова), вакалістка народнай студыі эстраднай песні «Талент» Анастасія Барысевіч, танцавальны дуэт «Леди дэнс» (А.Г.Неўдах, В.І.Артухевіч).
Творчы калектыў супрацоўнікаў і студэнтаў БарДУ стаў пераможцам у намінацыі «Сцэнічная творчасць» і будзе прадстаўляць пярвічную прафсаюзную арганізацыю супрацоўнікаў і студэнтаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» на абласным этапе творчага конкурсу «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ — 2016».
2016-01-28
Для выяўлення адораных і таленавітых супрацоўнікаў, папулярызацыі развіцця талентаў у калектыве, пашырэння сувязей і абмену вопытам паміж калектывамі структурных падраздзяленняў прафсаюзны камітэт супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» арганізаваў і правёў творчы фестываль «Новыя імёны БарДУ —2015».
У фестывалі пад дэвізам «Ствараючы — тварыць» прынялі ўдзел супрацоўнікі, здольныя тварыць цуды і дарыць радасць тым, хто іх акружае.
Віншуем удзельнікаў фестывалю з перамогай, якой яны дабіліся над сабой і сваёй няўпэўненасцю.
кожны з іх, хто паверыў у сябе і свае сілы, — ужо пераможца.
Жадаем пераможцам фестывалю новых творчых поспехаў і дасягненняў!
2015-12-11
Абiтурыент БарДУ
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ