Навукова-педагагічная школа па распрацоўцы і ўдасканаленню энергарэсурсазберагальных тэхналогій вырошчвання зернявых і некаторых зернебабовых культур

НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАЯ ШКОЛА ПА РАСПРАЦОЎЦЫ І ЎДАСКАНАЛЕННЮ ЭНЕРГАРЭСУРСАЗБЕРАГАЛЬНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ ВЫРОШЧВАННЯ ЗЕРНЯВЫХ І НЕКАТОРЫХ ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР

Кіраўнік навуковай школы Качурка Васіль Іванавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Кафедра прыродазнаўчых дысцыплін

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:

  • распрацоўка энергарэсурсазберагальных тэхналогій вырошчвання зернявых культур, якія дазваляюць атрымліваць 10 тон зерня з аднаго гектара;
  • дасканаленне тэхналогій вырошчвання зернявых і некаторых зернебабовых культур;
  • распрацоўка комплекса агратэхнічных мер, якія дазваляюць атрымліваць зерне азімых зернявых культур з высокім ўтрыманнем бялка і клейкавіны.

Састаў навуковай школы: 1 доктар наук; 4 кандыдаты наук; 2 аспіранты.

Асноўныя навуковыя вынікі, атрыманыя на працягу апошніх 5 гадоў:

  • распрацаваны рэкамендацыі па прымяненні азотных угнаенняў на азімае трыцікале;
  • ацэнены ўплыў папярэднікаў на ўраджайнасць і элементы прадуктыўнасці коласа азімага трыцікале;
  • распрацаваны рэкамендацыі па прымяненні рэтардантаў на азімым трыцікале;
  • распрацавана сістэма прымянення азотных угнаенняў на азімай пшаніцы; вызначаны аптымальныя тэрміны сяўбы азімай пшаніцы і іх уплыў на якасць зерня.

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ