Загадчык агранамічнага аддзялення
Загадчык аддзяленя
Бурвіль Ірына Сяргееўна

Аддзяленне заснавана загадам № 147 ад 22 жніўня 1968 года. Першы выпуск аграномаў адбыўся ў 1972 годзе.  Сёння падрыхтоўка спецыялістаў на аддзяленні ажыццяўляецца па спецыяльнасцях: «Аграномія» і «Плодаагародніцтва» з прысваеннем кваліфікацыі аграном.

У складзе аддзялення функцыяніруюць лабараторыі раслінаводства, глебазнаўства, земляробства і меліярацыі, аграхіміі, батанікі і фізіялогіі раслін; аховы раслін, насенняводства і селекцыі, плодаагародніцтва, кормавытворчасці, тэхнічнага забеспячэння працэсаў у раслінаводстве. У цяперашні час аддзяленне мае сучасную базай для навучання, правядзення навуковых даследаванняў, вучэбных і вытворчых практык.

Практычнае навучанне вядзецца на базе перадавых гаспадарак Рэспублікі Беларусь, навукова-даследчых інстытутаў, вопытных станцый, фермерскіх гаспадарак і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Цесная сувязь тэарэтычнага навучання з практычнай падрыхтоўкай навучэнцаў дазваляе рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія адпавядаюць патрабаванням сучаснай сельскагаспадарчай вытворчасці.

Выкладчыкі і навучэнцы аддзялення ўключаны ў навукова-даследчую працу. Даследаванні прысвечаны рацыянальнаму выкарыстанню зямельных рэсурсаў, павышэнню ўрадлівасці глеб, рацыянальнаму прымяненню ўгнаенняў, рэгулятараў росту, ўдасканаленню тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур, павышэнню якасці прадукцыі. Вынікі работы прадстаўляюцца на штогадовых навукова-практычных канферэнцыях.

Традыцыйнымі на аддзяленні сталі сустрэчы навучэнцаў з выпускнікамі каледжа і работнікамі АПК, сустрэчы выпускнікоў розных гадоў.

За час працы на аддзяленні падрыхтавана больш за 4000 аграномаў, якія працуюць на аграпрамысловых прадпрыемствах розных форм уласнасці, у навучальных і навукова-даследчых установах, з'яўляюцца кіраўнікамі вертыкалі ўлады.

Спецыяльнасць: 2-74 02 01 - Аграномія
Кваліфікацыя: аграном
Спецыяльнасць: 2-74 02 04 - Плодаагародніцтва
Кваліфікацыя: аграном

З 2023 года - Спецыяльнасць: 5-04 0811-01 - Вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання
Кваліфікацыя спецыяліста: тэхнік-тэхнолаг вытворчасці прадукцыі расліннага паходжання.

Асноўныя сферы прафесійнай дзейнасці агранома:

  • арганізацыя і кантроль тэхналагічнага працэсу вытворчасці прадукцыі раслінаводства;
  • укараненне прагрэсіўных тэхналогій вытворчасці экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства;
  • арганізацыя і выкананне работ па праектаванні і закладцы садова-ягадных насаджэнняў і гадавальнікаў дэкаратыўных культур;
  • арганізацыя і правядзенне работ у адкрытым і абароненым грунце пры вытворчасці агародніннай прадукцыі;
  • забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання глебы і ўзнаўленне яе ўрадлівасці;
  • арганізацыя работы па барацьбе са шкоднікамі, хваробамі і пустазеллем ў пасевах палявых, агароднінных і пасадках пладовых культур;
  • забеспячэнне правільнага захоўвання і рацыянальнага выкарыстання аграхімікатаў;
  • арганізацыя і правядзенне насенняводчай работы;
  • забеспячэнне своечасовай уборкі, пасляўборачнай апрацоўкі, захоўвання і перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства, нарыхтоўкі і захоўвання кармоў;
  • кантроль якасці вырашчанай прадукцыі раслінаводства;
  • забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання тэхнікі, ўкараненне энергазберагальных тэхналогій.
Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Леніна, 64, 225372, г. Ляхавічы, Брэсцкая вобласць
Дырэктар:
Прыступа-Юнік Ірына Баляславаўна
Тэлефон:
+375 1633 6 04 01
Факс:
+375 1633 6 06 65

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ