На факультэце эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» паспяхова функцыянуе студэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне «Эканоміка ведаў».

Мэта СНДА: прыцягненне студэнцкай аўдыторыі да навуковай і інавацыйнай дзейнасці, пашырэнне навуковага патэнцыялу і фарміраванне навыку навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў на 1-й і 2-й ступенях атрымання адукацыі (далей навучэнец).

Задачы СНДА:

  • выяўленне і прыцягненне да канкрэтнай навуковай рабоце найбольш здольных навучэнцаў, садзейнічанне больш эфектыўнаму вырашэнню праблем іх навуковай падрыхтоўкі;
  • стварэнне навуковага задзелу ў навучэнцаў, для паспяховага навучання ў магістратуры / аспірантуры;
  • авалоданне навучэнцамі прыёмамі і метадамі самастойнага навуковага даследавання, набыццё навыкаў арганізацыі навуковай работы;
  • садзейнічанне арганізацыі шматпрофільнай падрыхтоўкі спецыялістаў метадам паглыблення фундаментальных і спецыяльных ведаў у працэсе выканання НДР.

У склад аб'яднання ўваходзяць выкладчыкі кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. Кіраўніком СНДА з'яўляецца выкладчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі Гардзейчык Сняжана Віктараўна.

У працы лабараторыі бяруць удзел студэнты 1-4 курсаў і магістранты, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці», «Эканоміка».

Формы працы СНДА:

  • падрыхтоўка і выкананне навуковых прац па эканамічнай тэматыцы, у т.л. падрыхтоўка артыкулаў і дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыях і іншых навукова-практычных мерапрыемствах;
  • абмеркаванне праблем сучаснай эканомікі;
  • заслухоўванне навуковых дакладаў студэнтаў і іх абмеркаванне;
  • распрацоўка камплектаў заданняў, у т.л. падрыхтоўка відэафільмаў для наступнага ўкаранення ў навучальны працэс;
  • правядзенне сумесных навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, выхаваўчых мерапрыемстваў;
  • паведамленні студэнтаў пра прачытаныя манаграфіі, навуковыя артыкулы і матэрыялы;
  • збор, назапашванне, захоўванне і аналіз даных аб якасці па выкананай рабоце;
  • работа па напрамку «Павышэнне фінансавай пісьменнасці».

Кіраўнік: С.У. Гардзейчык, старшы выкладчык, e-mail: snezhana-kcherga@mail.ru, тэлефон: +375336985883

План працы студэнцкага навукова-даследчага аб'яднання «Эканоміка ведаў» на 2024 - 2025 навучальны год

Вынікі дзейнасці студэнцкага навукова-даследчага аб'яднання «Эканоміка ведаў» за 2024 год

Cтудэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне «Эканоміка ведаў» Cтудэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне «Эканоміка ведаў» Cтудэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне «Эканоміка ведаў»

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Пазнякевіч Вікторыя Мікалаеўна
Тэлефон:
+375 163 66 94 77
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ