Кіраўнік секцыі
Кіраўнік секцыі
Шарова Ксенія Ігараўна
кандыдат эканамічных навук, дацэнт

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце секцыі: https://em.barsu.by

Секцыя эканамічнай тэорыі ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у рамках рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай і паглыбленай вышэйшай адукацыі.

Секцыя эканамічнай тэорыі з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях:

Агульнай вышэйшай адукацыі:

  • 6-05-0718-01 "Інжынерная эканоміка".

Паглыбленай вышэйшай адукацыі:

  • 7-06-0311-01 "Эканоміка".

Выпускнікам спецыяльнасці агульнай вышэйшай адукацыі 6-05-0718-01 Інжынерная эканоміка прысвойваецца ступень бакалаўра і кваліфікацыя «Інжынер. Эканаміст». За час вучобы студэнты атрымліваюць глыбокія веды па эканоміцы, арганізацыі вытворчасці, фінансах, менеджменце, маркетынгу, бухгалтарскаму ўліку. Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца эканамічная і вытворча-гаспадарчая дзейнасць арганізацый розных галін нацыянальнай эканомікі, іх структурных падраздзяленняў і інш.

Выпускнікам спецыяльнасці 7-06-0311-01 Эканоміка прысвойваецца ступень магістра. Выпускнік магістратуры - гэта высокакваліфікаваны прафесіянал, узброены сучаснымі навуковымі ведамі, перадавымі метадамі вырашэння эканамічных, эканоміка-кіраўніцкіх і эканоміка-матэматычных задач, падрыхтаваны да самастойнай навукова-даследчай, педагагічнай і практычнай працы.

Прафесарска-выкладчыцкі склад секцыі эканамічнай тэорыі - 10 чалавек. На кафедры працуюць 1 доктар эканамічных навук, 3 кандыдаты навук.

Прафесарска-выкладчыцкім складам секцыі ажыццяўляецца чытанне 42 навучальных дысцыплін.

Навукова-даследчая дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу секцыі ажыццяўляецца ў рамках праектных тэм:

  • Канцэптуальныя асновы фарміравання інтэлектуальнага капіталу як базісу прадукавання ведаёмістых паслуг;
  • Праектаванне інавацыйных экасістэм.

Навуковыя інтарэсы супрацоўнікаў секцыі эканамічнай тэорыі заключаюцца ў распрацоўцы рэкамендацый тэарэтычнага, метадалагічнага і практычнага характару па ўдасканаленні мадэлей і механізмаў вядзення аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, абгрунтаванні найноўшых мадэлей арганізацыі і вядзення машынабудаўнічай вытворчасці; фарміраванні і рэалізацыі сацыяльнай палітыкі, даследаванні чалавечага і інтэлектуальнага капіталу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь; камерцыялізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу вышэйшых навучальных устаноў на аснове выпрацоўкі новых бізнес-мадэляў.

Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага складу секцыі эканамічнай тэорыі ажыццяўляецца ў рамках студэнцкага навукова-даследчага аб'яднання "Эканоміка ведаў", удзельнікі якой займаюцца падрыхтоўкай тэзісаў дакладаў і навуковых артыкулаў для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных мерапрыемствах.

Секцыя актыўна супрацоўнічае з прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі і сферы паслуг. Асноўнымі партнёрамі секцыі з'яўляюцца ААТ "Гандальмаш", ААТ "Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод", ААТ "Баранавіцкі завод станкапрылад".

У 2021 годзе адкрыты філіял кафедры на базе ААТ "Гандальмаш".

Кантактная інфармацыя
Адрас:
каб. 403/3, каб. 404/3, вул. Паркавая, 62, 225401, г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Кіраўнік секцыi:
Шарова Ксенія Ігараўна
Тэлефон:
+375 163 66 94 83