.

  НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА

Развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці займае цэнтральнае месца ў рэалізацыі галоўнага прызначэння ўніверсітэта як цэнтра навукі, адукацыі і інавацый. Гэта служыць прычынай таго, што даследчая і інавацыйная дзейнасць з'яўляецца адной з важнейшых складнікаў работы прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў універсітэта. Яна ўваходзіць у якасці абавязковай састаўной часткі ў навучанне, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, а таксама падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Навукова-даследчы пошук накіраваны на набыццё фундаментальных ведаў, рашэнне прыкладных праблем, стварэнне новых педагагічных і сацыяльна-гуманітарных тэхналогій, забеспячэнне высокага навуковага ўзроўню падрыхтоўкі кадраў, навукова-метадычнае суправаджэнне інавацыйных працэсаў у сферы навукі і адукацыі і ўкараненне вынікаў даследавання і распрацовак у практыку.

Мэта: забеспячэнне падрыхтоўкі спецыялістаў, навуковых і навукова-педагагічных кадраў на ўзроўні сусветных кваліфікацыйных патрабаванняў, эфектыўнае выкарыстанне адукацыйнага, навукова-тэхнічнага і інавацыйнага патэнцыялу для развіцця эканомікі і рашэння сацыяльных задач краіны.

Задачы:

  • стварэнне ўмоў для прыцягнення ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу (студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў, прафесарска-выкладчыцкага складу) у інавацыйны працэс, узмацненне ролі ўніверсітэта як рэгіянальнага цэнтра развіцця інавацыйнай дзейнасці;
  • актывізацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў універсітэта ў рашэнні сацыяльна-эканамічных праблем, рэалізацыі дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм;
  • стварэнне Цэнтра калектыўнага карыстання і навуковых лабараторый, якія забяспечаць развіццё матэрыяльнай і метадычнай базы навуковых даследаванняў;
  • удасканаленне паслявузаўскай прафесійнай адукацыі з улікам прыярытэтных напрамкаў навукова-даследчай дзейнасці, пашырэнне спекра спецыяльнасцей аспірантуры;
  • стварэнне ўмоў для ўдзелу вучоных універсітэта ў навуковых, навукова-тэхнічных і інавацыйных праграмах, конкурсах грантаў, якія аб'яўляюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі міністэрствамі і ведамствамі;
  • забеспячэнне супрацоўніцтва ўніверсітэта з прадстаўніцтвамі ў рэспубліцы міжнародных арганізацый для арганізацыі ўдзелу вучоных універсітэта ў міжнародных навуковых і адукацыйных праграмах з мэтай прыцягнення замежных інвестыцый;
  • удасканаленне сістэмы навукова-даследчай работы студэнтаў.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў

Універсітэт ажыццяўляе навуковую і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасці з асноўнымі навуковымі вектарамі, арыентаванымі на прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь:

  • энергазабеспячэнне, нетрадыцыйныя і ўзнаўляемыя крыніцы энергіі, энергазберажэнне і эфектыўнае выкарыстанне энергіі, стварэнне энерга- і рэсурсаэканамічных канструктыўных сістэм новага пакалення;
  • механіка машын, забеспячэнне надзейнасці і бяспекі тэхнічных сістэм, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі машынабудавання;
  • фізічныя, хімічныя, біялагічныя і генетычныя метады і тэхналогіі атрымання новых рэчываў, матэрыялаў, мадыфікаваных біялагічных форм, нанаматэрыялы і нанатэхналогіі;
  • павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу і ўзроўню прадуктовай бяспекі, распрацоўка інтэнсіўных і рэсурсазберагальных тэхналогій вядзення сельскай гаспадаркі;
  • матэматычнае і фізічнае мадэліраванне сістэм, структур і працэсаў у прыродзе і грамадстве, інфармацыйныя тэхналогіі, стварэнне сучаснай інфармацыйнай інфраструктуры;
  • экалагічная бяспека, ахова навакольнага асяроддзя, карысныя выкапні і недры Беларусі, эфектыўнае выкарыстанне і ўзнаўленне прыродных рэсурсаў, папярэджанне і ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый;
  • тэарэтыка-метадалагічныя асновы станаўлення ў Рэспубліцы Беларусь інавацыйнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі, якая забяспечвае ўстойлівае развіццё краіны ва ўзаемадзеянні з сусветнай эканамічнай сістэмай;
  • філасофска-светапоглядныя прадпасылкі і логіка-метадалагічныя асновы грамадскага прагрэсу і сацыяльнай устойлівасці, развіцця асобы, культуры і адукацыі, фарміравання ідэалогіі беларускага грамадства.

Навуквыя і навукова-метадычныя публікацыі

У 2015 годзе апублікаваны 13 манаграфій, 74 вучэбна-метадычных выданні, 8 зборнікаў матэрыялаў навуковых канферэнцый і семінараў, 205 навуковых артыкулаў, 573 тэзісы дакладаў.

У 2014 годзе апублікавана 6 манаграфій, 79 вучэбна-метадычных выданняў, 8 зборнікаў матэрыялаў навуковых канферэнцый і семінараў, 204 навуковыя артыкулы, 543 тэзісы дакладаў. Атрыманы 1 патэнт на вынаходніцтва і 1 патэнт на карысную мадэль.

У 2013 годзе апублікавана 6 манаграфій, 49 вучэбна-метадычных выданняў, 7 зборнікаў матэрыялаў навуковых канферэнцый, 2 зборнікі матэрыялаў міжнародных навукова-практычных семінараў, 195 навуковых артыкулаў, 535 тэзісаў дакладаў. Атрымана 2 патэнты на карысную мадэль. Праведзена 7 міжнародных навукова-практычных канферэнцый, 2 міжнародных навукова-практычных семінары.

У 2012 годзе апублікавана 5 манаграфій, 73 вучэбна-метадычных выданні, з іх: 3 з грыфам ВМА, 5 зборнікаў матэрыялаў навуковых канферэнцый, 1 зборнік матэрыялаў міжнароднага навукова-практычнага семінара, 189 навуковых артыкулаў, 545 тэзісаў дакладаў. Праведзена 5 міжнародных навукова-практычных канферэнцый і 1 міжнародны навукова-практычны семінар, які меў міжнародны статус.

У 2011 годзе апублікавана 4 манаграфіі, 112 вучэбна-метадычных выданняў, 8 зборнікаў матэрыялаў навуковых канферэнцый, 1 зборнік на электронным носьбіце матэрыялаў міжнароднага навукова-практычнага семінара, 153 навуковыя артыкулы, 541 тэзіс дакладаў. Праведзены 8 міжнародных навукова-практычных канферэнцый і 1 навукова-метадычны семінар, які мае міжнародны статус.

У 2010 годзе апублікавана 7 манаграфій, 112 вучэбна-метадычных выданняў, 4 зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, 176 артыкулаў у рэцензуемых выданнях, 482 тэзісы дакладаў. Праведзены 4 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.

У 2009 годзе апублікавана 4 манаграфіі, 199 вучэбна-метадычных выданняў, 3 зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, 176 артыкулаў у рэцензуемых выданнях, 566 тэзісаў дакладаў. Праведзены 3 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.

У 2008 годзе апублікавана 2 манаграфіі, 156 вучэбных дапаможнікаў, 2 зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, 173 навуковых артыкулы, 375 тэзісаў дакладаў. Абаронены 3 дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата навук. Праведзены 2 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.

У 2007 годзе апублікавана 4 манаграфіі, 47 вучэбных дапаможнікаў, 5 зборнікаў матэрыялаў навуковых канферэнцый, 159 навуковых артыкулаў, 351 тэзіс дакладаў. Абаронены 4 дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата навук. Праведзена 5 міжнародных навукова-практычных канферэнцый.

У 2006 годзе апублікавана 2 манаграфіі, 20 вучэбных дапаможнікаў, 3 зборнікаў матэрыялаў навуковых канферэнцый, 145 артыкулаў, 317 тэзісаў дакладаў. Праведзены 3 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.

Вынікі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных работ

2015 год

Выконваецца праект па заданнні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў «Даследаванне комплекснасці развіцця сацыяльна-эканамічнай сістэмы Рэспублікі Беларусь у кірунку эфектыўнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў» (№ ГР 20151074 ад 30.06.2015), навуковы кіраўнік: У.У. Клімук, старшы выкладчык.

Завершана выкананне навукова-даследчай работы ў рамках ДПНД «Функцыянальныя и кампазіцыйныя матэрыялы, нанаматэрыялы» па заданні 5.2.07 «Распрацоўка навуковых і тэхналагічных асноў стварэння высокатрывалых градыентных слаёў на паверхні вырабаў са сталі і сплаваў, якія выкарыстоўваюцца ва ўмовах ударных нагрузак, інтэнсіўнага зношвання, камбінаванымі метадамі высокаэнергетычных і механічных уздзеянняў» (№ ГР 20141015 ад 26.05.2014), навуковы кіраўнік: А.В. Аліфанаў, д.т.н., прафесар. Даследаваны ўплыў камбінаванай апрацоўкі азаціраваннем і магнітна-імпульсным уздзеяннем на ўзоры з нержавеючай сталі. Устаноўлена, што ў выпадку апрацоўкі ўзораў спачатку магнітна-імпульснай апрацоўкай, а затым — азаціраваннем на паверхні ўтвараецца аднародны азаціраваны слой таўшчынёй 25 мкм, пад якім знаходзіцца аднародны дробназярністы слой утвораны пад уздзеяннем МІА. Дзякуючы гэтаму значна павышаецца зносаўстойлівасць вырабаў. Даследаваны ўплыў рэжымаў вакуумнага нанясення ўзмацняльных (тыпу TiN, ZrN) і антыфрыкцыйных (з утрыманнем Cu, S, N) пакрыццяў на стальныя ўзоры з наступнай магнітна-імпульснай апрацоўкай на трыбалагічныя ўласцівасці сфарміраваных пакрыццяў, распрацаваны доследныя рэжымы нанясення пакрыццяў, што забяспечваюць павышаныя трыбалагічныя характарыстыкі стальных узораў. Распрацаваны доследныя рэжымы камбінаваных высокаэнергетычных апрацовак стальных вырабаў,што ўключаюць магнітна-імпульсную ўзмацняльную апрацоўку, іонна-плазменнае азаціраванне, вакуумнае нанясенне высокатрывалых пакрыццяў, хіміка-тэрмічную апрацоўку. Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны на машынабудаўнічых і дрэваапрацоўчых прадпрыемствах з мэтай павелічэння тэрміну эксплуатацыі дэталяў вузлоў трэння, метала- і дрэварэжучага інструмента.

Завершана выкананне праекта па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў «Некрабіёнтныя цвердакрылыя фаўны Беларусі» (№ ГР 20132355 от 05.11.2013), навуковы кіраўнік: Д.С. Лундышаў, кандыдат біялагічных навук. На тэрыторыі Беларусі на трупах жывёл выяўлены 113 відаў цвердакрылых некрабіёнтаў, якія адносяцца да 11 сямействаў. Упершыню для фаўны краіны ўказаны 2 виды, якія адносяцца да 2 сямействаў. Устаноўлена таксанамічная структура цвердакрылых-некрабіёнтаў на мёртвых жывёлах, што адносяцца да разнастайных сістэматычных груп. Састаўлены сукцэсійныя серыі некрабіёнтных цвердакрылых на розных этапах разлажэння трупа. Выяўлены асаблівасці сезоннай дынамікі некрабіёнтных цвердакрылых, і фактары, што на яе ўплываюць. Вызначаны адметныя асаблівасці комплексаў Определены отличительные особенности комплексов некрабіёнтных цвердакрылых, якія з’яўляюцца на мёртвых жывёлах у разнастайных тыпах экасістэм.

Завершана выкананне навукова-даследчай работы, накіраванай на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, па тэме «Навукова-метадычнае абгрунтаванне і распрацоўка мадэлі рэсурснага забеспячэння інклюзіўнай адукацыі навучэнцаў з аўтыстычнымі парушэннямі» (№ ГР 20151440 ад 07.09.2015), навуковы кіраўнік: В.В. Хітрук, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Прапанавана мадэль рэсурснага забеспячэння інклюзіўнай адукацыі навучэнцаў з аўтыстычнымі парушэннямі / з РАС, якая ўключае кампаненты: крытэрыяльна-дыягнастычны, нарматыўна-арганізацыйны, псіхолага-педагагічны (навукова-метадычны і тэхналагічны), матэрыяльна-тэхнічны, кансультатыўна-інфармацыйны. Распрацаваны макетныя ўзоры навукова-метадычных матэрыялаў структурных кампанентаў рэсурснага забеспячэння інклюзіўнай адукацыі навучэнцаў з аўтыстычнымі парушэннямі. Распрацаваны формы фіксавання ўзаемадзеяння групы суправаджэня навучэнца з аўтыстычнымі парушэнямі.

Завершана выкананне навукова-даследчай работы, накіраванай на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, па тэме «Распрацоўка і апрабацыя навукова-метадычнага забеспячэння патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі» (№ ГР 20150717 ад 03.06.2015), навуковы кіраўнік: Т.Р. Якубовіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Распрацаваны дыягнастычны інструментарый (анкеты) для вывучэння арганізацыі і якасці ажыццяўлення патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Праведзены аналіз практыкі патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі і абгрунтаванне яго запатрабаванасці і неабходнасці, а таксама перспектывы і шляхі развіцця яго як сацыяльнага інстытута. Выяўлены праблемы, з якімі сутыкаюцца установы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі пры арганізацыі і ажыццяўленні патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вызначаны змест патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі шляхам апісання функцый, якія выконваюцца. Сфармуляваны прынцыпы патранату выпускнікоў з АПФР, а таксама ўмовы яго ажыццяўлення. Распрацавана і абгрунтавана тэхналагічная мадэль маніторынгу патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Пабудавана матрыца маніторынгу патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Падабраны дыягнастычны інструментарый падрыхтоўчага этапа патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Распрацаваны суб’ектны дыягнастычны інструментарый маніторынгу асноўнага этапа патранату выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, які дазваляе вызначаць рэзультатыўнасць арганізуемага патранатнага суправаджэння. Састаўлены макет карты сацыяльна-псіхалагічнага суправаджэння ва ўстанове адукацыі і патранату выпускніка. Распрацавана форма справаздачнасці аб навучэнцах з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця для ўключэння ў статыстычны даведнік устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі. Падрыхтаваны макетны ўзор практычнага кіраўніцтва «Патранат выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі».

2014 год

У рамках ДПНД «Функцыянальныя і кампазітныя матэрыялы, нанаматэрыялы» выконваецца навукова-даследчая работа па заданні 5.2.07 «Распрацоўка навуковых і тэхналагічных асноў стварэння высокатрывалых градыентных слаёў на паверхні вырабаў са сталі і сплаваў, якія працуюць ва ўмовах ударных нагрузак, інтэнсіўнага зношвання, камбінаванымі метадамі высокаэнергетычных і механічных уздзеянняў» (№ ГР 20141015 ад 26.05.2014), навуковы кіраўнік: А.В. Аліфанаў, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў выконваецца навукова-даследчая работа «Некрабіёнтныя цвердакрылыя фаўны Беларусі» (№ ГР 20132355 ад 05.11.2013), навуковы кіраўнік: Д.С. Лундышаў, кандыдат біялагічных навук. Створана камп’ютарная база дадзеных некрабіёнтных цвердакрылых Беларусі. База ўключае: таксанамічны склад, час актыўнасці імага, месца рэгістрацыі, тып падальнай прыманкі і стадыя гніення, на якой адзначаны від.

Завершана навукова-даследчая работа па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў «Жукі-гарбаткі (Coleoptera, Mordellidae) фаўны Беларусі як фітафагі гаспадарча значымых раслін» (№ ГР 20122899 ад 10.09.2012), н навуковы кіраўнік: А.У.Земаглядчук, кандыдат біялагічных навук. Упершыню праведзены аналіз таксанамічнай структуры жукоў-гарбатак, якія развіваюцца ў гаспадарча значымых раслінах. Выяснены біялагічныя асаблівасці мардэлід, складзена вызначальная табліца жукоў-гарбатак па лічынках. Упершыню для фаўны Беларусі ўказаны 2 віды мардэлід. Устаноўлены характар пашкоджанняў, якія лічынкі жукоў-гарбатак наносяць гаспадарча значным раслінам. Выяўлены прыкметы прыгнечанасці раслін, заселеных лічынкамі- жукоў-гарбатак.

Завершана выкананне навукова-даследчай работы, накіраванай на забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, па тэме «Навукова-метадычнае абаснаванне, распрацоўка і ўкараненне дыдактычнай мадэлі фарміравання інклюзіўнай культуры будучых педагогаў» (№ ГР 20130500 от 26.04.2013), навуковы кіраўнік В.В.Хитрук, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Вызначана паняцце «інклюзіўная культура педагога»; выяўлены асаблівасці прафесійна-педагагічнай дзейнасці ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі, вызначаны крытэрыі паказчыкаў сфарміраванасці ўзроўняў кампанентаў інклюзіўнай культуры будучых педагогаў; выяўлены кампетэнтнасны змест інклюзіўнай гатоўнасці педагогаў, распрацаваны дыягнастычны інструментарый для вызначэння ўзроўню сфарміраванасці кампанентаў інклюзіўнай культуры будучых педагогаў; вызначаны і абаснаваны метадалагічныя падыходы пабудовы дыдактычнай мадэлі; распрацавана і апрабіруецца дыдактычная мадэль фарміравання інклюзіўнай культуры будучых педагогаў, вызначаны яе асноўныя блокі, сфармулявана функцыянальна-зместавая характарыстыка кожнага блока, вызначана сістэма прынцыпаў, заканамернасцяў, педагагічных умоў фарміравання інклюзіўнай культуры будучых педагогаў у адукацыйнай прасторы ўстановы вышэйшай адукацыі на аснове кампетэнтнаснага падыходу; сфармуляваны прапановы па дапаўненні зместу вышэйшай педагагічнай адукацыі (змест адукацыйнага стандарта Рэспублікі Беларусь. Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасці: 1-01 01 01 Дашкольная адукацыя, 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя; распрацаваны змест, ажыццёўлена рэцэнзаванне макетнага ўзору ЭВМК «Асновы інклюзіўнай адукацыі».

Завершана выкананне асобнага інавацыйнага праекта па заданні Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь «Распрацаваць прагрэсіўныя тэхналагічныя працэсы вырабу нажоў для сячэння шчапы і асвоіць іх вытворчасць» (№ ГР 20132356 ад 05.11.2013), навуковы кіраўнік: А.В.Аліфанаў, доктар тэхнічных навук, прафесар.

2013 год

У рамках ДПНД «Функцыянальныя і машынабудаўнічыя матэрыялы, нанаматэрыялы» завершана выкананне навукова-даследчай работы па заданню 5.2.09 «Стварэнне тэхналагічных асноў камбінаваных метадаў умацавання інструменту для метала- і дрэваапрацоўкі з прымяненнем канцэнтраваных патокаў энергіі» (№ ГР 20112709 ад 17.08.2011), навуковы кіраўнік: А. В. Аліфанаў, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з ФТІ НАН Беларусі распрацаваны новы высокаэнергетычны метад умацавальнай апрацоўкі стальных вырабаў, як загартаваных, так і не загартаваных, на аснове магнітна-імпульснага ўздзеяння. Распрацаваны і выраблены спецыяльныя магнітна-імпульсныя ўстаноўкі і індуктары, якія дазваляюць выконваць умацавальную апрацоўку вырабаў цыліндрычнай і плоскай формы. Таксама ўпершыню распрацаваны камбінаваны метад умацавальнай апрацоўкі вырабаў, які ўключае вакуумнае нанясенне пакрыццяў і магнітна-імпульсную апрацоўку. Атрыманыя вынікі могуць быць рэкамендаваны для практычнага выкарыстання ў вытворчых умовах з мэтай эканоміі дарагіх высокалегіраваных матэрыялаў, з якіх вырабляюцца інструменты, і адпаведна, значнай эканоміі валютных сродкаў. Вынікі таксама маюць навукова-метадычную значнасць і могуць быць рэкамендаваны для ўключэння ў вучэбныя праграмы для навучання студэнтаў адпаведных спецыяльнасцей.

Па заданню Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь выконваецца асобны інавацыйны праект «Распрацаваць прагрэсіўныя тэхналагічныя працэсы выгатаўлення нажоў для сячэння шчапы і асвоіць іх вытворчасць» (№ ГР 20132356 ад 05.11.2013), навуковы кіраўнік: А. В. Аліфанаў, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Завершана выкананне навукова-даследчай работы па заданню Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў «Жукі-гарбаткі (Coleoptera, Mordellidae) фаўны Беларусі як фітафагі гаспадарча значымых раслін » (№ ГР 20122899 ад 10.09.2012), навуковы кіраўнік: А. У. Земаглядчук, кандыдат біялагічных навук.

Упершыню праведзены аналіз таксанамічнай структуры жукоў-гарбатак, якія развіваюцца ў гаспадарча значымых раслінах. Выяснены біялагічныя асаблівасці мардэлід, складзена вызначальная табліца жукоў гарбатак па лічынках Упершыню для фаўны Беларусі ўказаны 2 віды мардэлід. Устаноўлены характар пашкоджанняў, якія жукі-гарбаткі наносяць гаспадарча значным раслінам. Выяўлены прыкметы прыгнечанасці раслін, заселеных лічынкамі жукоў-гарбатак.
Распрацаваны рэкамендацыі па выяўленні і ідэнтыфікацыі патэнцыйнага шкодніка сланечніка ў Беларусі — сланечнікавай шыпаноскі (Mordellistena parvula (Gyllenhal, 1827)), якія могуць быць выкарыстаны работнікамі службы аховы раслін, аграномамі і фермерамі.

Дадзеныя па відавому саставу жукоў-гарбатак могуць быць выкарыстаны пры правядзенні экалагічнага маніторынгу, пры састаўленні кадастра жывёльнага свету Беларусі, а таксама ў вучэбным працэсе пры чытанні курсаў, якія закранаюць пытанні экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, пры правядзенні вучэбных практык, выкананні дысертацыйных, дыпломных і курсавых работ, пры распрацоўцы вучэбна-метадычнага забеспячэння дысцыплін біялагічных спецыяльнасцей устаноў вышэйшай адукацыі.

Па заданню Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў выконваецца навукова-даследчая работа «Некрабіёнтныя цвердакрылыя фаўны Беларусі» (№ ГР 20132355 ад 05.11.2013), навуковы кіраўнік: Д. С. Лундышаў, кандыдат біялагічных навук.

Завершана выкананне навукова-даследчай работы ў рамках ДПНД «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава» па заданню 2.1.04 «Міжнародны трансфер тэхналогій як сродак мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі» (№ ГР 20110868 ад 16.05.2011), навуковы кіраўнік: Г. Я. Жыткевіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Распрацаваны практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні мадэлі ўдзелу Рэспублікі Беларусь у міжнародным трансферы тэхналогій, якія ўлічваюць замежны вопыт і ўключаюць а) сістэму мер дзяржаўнай падтрымкі міжнароднага трансферу тэхналагічных пакетаў, мэта якіх — скарачэнне ступені негатыўнага ўздзеяння розных фактараў на нацыянальныя інстытуцыянальна-эканамічныя ўмовы; б) напрамкі развіцця тэхналагічнай стратэгіі краіны і беларускіх кампаній.

Па заданню Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выконваецца навукова-даследчая работа «Навукова-метадычнае абаснаванне, распрацоўка і ўкараненне дыдактычнай мадэлі фарміравання інклюзіўнай культуры будучых педагогаў» (№ ГР 20130500 ад 26.04.2013), навуковы кіраўнік В. В. Хитрук, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Распрацаваны дыдактычны інструментарый і ажыццёўлены аналіз дадзеных дыягностыкі структурных і функцыянальных кампанентаў інклюзіўнай культуры будучых педагогаў; створаны макет дыдактычнай мадэлі фарміравання інклюзіўнай культуры будучых педагогаў; вызначаны асноўныя блокі зместу вучэбнай дысцыпліны «Асновы інклюзіўнай адукацыі»; пачалося пілотнае даследаванне ўкаранення дыдактычнай мадэлі фарміравання інклюзіўнай культуры будучых педагогаў і збор дадзеных для аналізу яе рэзультатыўнасці.

2012 год

У рамках ДПНД «Функцыянальныя і машынабудаўнічыя матэрыялы, нанаматэрыялы» выконваецца навукова-даследчая работа па заданню 5.2.09 «Стварэнне тэхналагічных асноў камбінаваных метадаў умацавання інструмента для метала- і дрэваапрацоўкі з прымяненнем канцэнтраваных патокаў энергіі» (№ ГР 20112709 ад 17.08.2011), навуковы кіраўнік: А.В.Аліфанаў, доктар тэхнічных навук, дацэнт. Вынікі, атрыманыя ў ходзе выканання НДР, паказалі высокую эфектыўнасць і перспектыўнасць распрацаванага метада магнітна-імпульснага ўмацавання загартаваных стальных вырабаў, у прыватнасці, дрэварэжучых нажоў, якія выраблены з інструментальных сталяў. У выніку магнітна-імпульснай умацавальнай апрацоўкі нажоў са сталяў 8ХФ і 8Х6НФТ значна павысілася іх зносаўстойлівасць і, адпаведна, павялічыўся рэсурс работы ў 1,5—3,0 разы, што дазволіць істотна скараціць выкарыстанне дарагіх высокалегіраваных інструментальных сталяў на адпаведных дрэваапрацоўчых прадпрыемствах.

У рамках ДПНД «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава» выконваецца навукова-даследчая работа па заданню 2.1.04 «Міжнародны трансфер тэхналогій як сродак мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі » (№ ГР 20110868 от 16.05.2011), навуковы кіраўнік: Г. Я. Жыткевіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Па заданню БРФФД сумесна з ФТІ НАН Беларусі выконваецца навукова-даследчая работа «Павышэнне стабільнасці працэса паверхневага ўмацавання рэжучага інструмента і дэталяў штампавай аснасткі шляхам хіміка-тэрмічнай апрацоўкі ў імпульснай плазме нізкачастотнага і высокачастотнага тлеючага разраду ў шырокім дыяпазоне ціскаў» (№ ГР 20120604 ад 20.02.2012), навуковы кіраўнік: А.В.Аліфанаў, доктар тэхнічных навук, дацэнт.

Выконваюцца даследаванні па заданню БРФФД «Жукі-гарбаткі (Coleoptera, Mordellidae) фаўны Беларусі як фітафагі гаспадарча значных раслін» (№ ГР 20122899 ад 10.09.2012), навуковы кіраўнік: А.У.Земаглядчук, кандыдат біялагічных навук.

Завершана навукова-даследчая работа па заданню Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па тэме «Распрацоўка і ўкараненне мадэлі псіхолага-педагагічнага суправаджэння студэнтаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адукацыйнай прасторы ўстановы вышэйшай адукацыі» (№ ГР 20112314 ад 05.08.2011), навуковы кіраўнік В.В.Хітрук, к.п.н., дац. Створаны макет практычнага дапаможніка « “Асаблівыя” студэнты ва ўстанове вышэйшай адукацыі: мадэль псіхолага-педагагічнага суправаджэння». Дапаможнік адрасаваны не толькі выкладчыкам, куратарам студэнцкіх груп, супрацоўнікам псіхолага педагагічных падраздзяленняў устаноў вышэйшай адукацыі, але і педагогам устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Завершана выкананне праекта па заданню БРФФД «Ксілафільныя цвердакрылыя Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”» (№ ГР 20102342 ад 15.09.2010), навуковы кіраўнік: М. А. Лукашэня, выкладчык. У ходзе навукова-даследчай работы на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» выяўлена 764 віды к сілафільных цвердакрылых, якія адносяцца да 58 сямействаў. Упершыню для тэрыторыі Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» ўказаны 74 віды цвердакрылых, 7 з якіх раней не адзначаліся на тэрыторыі Беларусі. Зафіксаваны 45 відаў ксілафільных цвердакрылых, якія маюць афіцыйны абаронны статус у краінах Еўропы. Выдзелены асноўныя этапы біялагічнай дэструкцыі драўніны, для кожнага з іх устаноўлены відавы склад ксілафільных цвердакрылых. Праведзены аналіз суадносін розных трафічных груп цвердакрылых на розных этапах біялагічнай дэструкцыі драўніны.

2011 год

Выкананы 1 этап навукова-даследчай работы па заданні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Распрацоўка і ўкараненне мадэлі псіхолага-педагагічнага суправаджэння студэнтаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адукацыйнай прасторы вуза", дагавор № ГБ-003/11 ад 01.03.2011, навуковы кіраўнік: Хітрук В.В., кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Рэалізаваны першы (дыягностыка-прагнастычны) і другі (выяўленне праблем (цяжкасцей)) этапы тэхналогіі псіхолага-педагагічнага суправаджэння студэнтаў з ліку асоб з АПФР на базе ўстановы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт"; здзейснена дыягностыка магчымых цяжкасцей кагнітыўнага, эмацыянальна-валявога, асобаснага характару; праведзена серыя адаптыўнага трэнінга для студэнтаў груп, у якіх навучаюцца студэнты з ліку асоб з АПФР; праведзены: семінар з куратарамі вучэбных груп, у якіх навучаюцца студэнты з ліку асоб з АПФР, тэматычная кансультацыя з бацькамі студэнтаў з ліку асоб з АПФР.

Пададзена заяўка на вынаходніцтва № а 20110813 "Спосаб і прылада для вызначэння геаметрычнай формы фанерных сартыментаў", Калугін Ю.К., Аліфанаў А.В., Фядосаў М.М.

Пададзена заяўка на карысную мадэль № u 20110063 "Селяктыўны аптычны апрамяняльнік сельскагаспадарчых жывёл", аўтары: Благадарны У.М., Кузьміч У.В., Маркевіч Ю.Г.

Пададзена заяўка на карысную мадэль № u 20110599 "Прылада для вызначэння геаметрычнай формы фанерных сартыментаў", аўтары: Калугін Ю.К., Аліфанаў А.В., Фядосаў М.М.

2010 год

Выконваюцца даследаванні ў межах гаспадарчага дагавора з Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта "Распрацоўка навукова-абгрунтаваных энергазберагальных тэхналогій апрацоўкі азімага ячменю і соі для глебава-кліматычных умоў паўднёвай часткі Рэспублікі Беларусь", навуковы кіраўнік Качурка В.І., доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Даследаванні праводзяцца ў вучэбнай гаспадарцы адасобленага структурнага падраздзялення "Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж" установы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" з сартамі азімага ячменю Тэрэза, Цындэрэла і Грэгар і сартамі соі Прыпяць, Палескі і Ясельда.

Распрацавана праграма даследаванняў: вызначаны мэта і задачы даследавання, схемы вопытаў. Праведзена закладка вопытаў. У адпаведнасці з каляндарным планам работ праведзены аналіз навуковай літаратуры па тэме даследавання. Прапрацаваны шэраг крыніц літаратуры (артыкулы ў навуковых часопісах, аўтарэфераты дысертацый, спецыяльная літаратура) айчынных і замежных аўтараў. Вывучаны тэхналогіі апрацоўкі азімага ячменю і соі ў рэгіёнах Расіі і краін СНД, асноўныя напрамкі даследаванняў па вывучаемай тэме. Разгледжаны асноўныя методыкі правядзення аналізаў і назіранняў, прадугледжаных праграмай даследавання.

Завершана работа па выкананні заданняў у межах Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў "Эканоміка і грамадства" на 2006—2010 гг.:

"Распрацоўка, апрабацыя і ўкараненне метадычных рэкамендацый па парадку бухгалтарскага ўліку аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь", № ГР 20061838, навуковы кіраўнік: Жыткевіч Г.Я., кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Выдадзены прэпрынт "Чалавечы патэнцыял — новы аб'ект уліку", у якія знайшла адлюстраванне распрацаваная методыка ацэнкі, бухгалтарскага ўліку і аналізу чалавечага капітала (аўтары: А.М. Кораб, Г.Я.Жыткевіч).

Распрацавана методыка ўліку руху асобных відаў нематэрыяльных актываў прамысловай уласнасці (дакументальнае афармленне, стварэнне, паступленне, бескаштоўная перадача, выбыццё, перадача ў карыстанне і адлюстраванне на рахунках бухгалтарскага ўліку). Вынікі даследавання адлюстраваны ў зборніках матэрыялаў міжнародных навукова-практычных канферэнцый. Ёсць два акты аб укараненні вынікаў даследавання ў практыку. Апублікаваны артыкул "Дакументальнае афармленне аперацый з нематэрыяльнымі актывамі" ў рэцэнзуемым часопісе "Эканоміка і кіраванне".

"Распрацоўка навуковай канцэпцыі і праграмы сацыяльна-эканамічнага і інавацыйнага развіцця Баранавіцкага рэгіёна на аснове найбольш эфектыўнага выкарыстання рэсурснага і інвестыцыйнага патэнцыялу", № ГР 20061837, навуковы кіраўнік: Платоненка А.І., кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Праведзены аналіз і сістэматызацыя сусветнага вопыту. Выпрацавана методыка даследавання асаблівасцей рэгіянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. Накоплены матэрыял для аналізу і ацэнкі патэнцыялу комплекснага развіцця эканомікі Баранавіцкага рэгіёна. Распрацавана навукова-абгрунтаваная методыка даследавання асаблівасцей рэгіянальнай эканомікі Баранавіцкага рэгіёна. Ёсць 4 акты аб укараненні вынікаў даследавання ў практыку.

Выконваецца навукова-даследчая работа па заданні БРФФД "Ксілафільныя жорсткакрылыя нацыянальнага парка "Белавежская пушча", дагавор № Б10М-066, навуковы кіраўнік: Лукашэня М.А.

Праведзены даследаванні, накіраваныя на выяўленне таксанамічнай і экалагічнай структуры ксілафільных жорсткакрылых нацыянальнага парка "Белавежская пушча". Вызначаны раён будучых даследаванняў, які ўключае як вытворныя, так і карэнныя лясы, у тым ліку ўваходныя ў склад зоны абсалютнай запаведнасці нацыянальная парка (тэрыторыя Каралёва-Мастоўскага, Пашукоўскага, Нікорскага, Бялянскага, Язвінскага лясніцтваў). Па выніках даследавання падрыхтаваны 2 артыкулы.

Выконваецца навукова-даследчая работа па заданні БРФФД "Жорсткакрылыя насякомыя ў гнёздах водных і каляводных птушак на тэрыторыі Перадпалескай і Палескай правінцый Беларусі", дагавор № Б09М-047, ГР 20092817, навуковы кіраўнік: Лундышаў Д.С.

Устаноўлена таксанамічная структура жорсткакрылых насякомых, якія жывуць у гнёздах водных і каляводных птушак на тэрыторыі Перадпалескай і Палескай правінцый Беларусі, сабраны з 18 геаграфічных кропак Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Падрыхтаваны прамежкавая справаздача, 4 друкаваны работы, у тым ліку 2 — за мяжой, 2 даклады на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях.

Завершана навукова-даследчая работа па заданні БРФФД "Структурна-функцыянальная трансфармацыя біёты поймавых экасістэм малых рэк пры антрапагенным уздзеянні", дагавор № Б 08-185, № ГР 20082071, навуковы кіраўнік: Рындзевіч С.К., кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Распрацаваны практычныя рэкамендацыі па захаванні экасістэм малых рэк і перададзены ў Баранавіцкую гаррайінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя. Тэарэтычны матэрыял, атрыманы падчас даследавання, укаранёны ў вучэбны працэс вуза пры чытанні біялагічных дысцыплін.

Рэкамендацыі па выкарыстанні біяіндыкатараў экалагічнага стану поймавых экасістэм малых рэк, якія выпрабоўваюць розны ўзровень антрапагеннай нагрузкі, могуць быць прыменены для назірання за дадзенымі экасістэмамі прыродаахоўнымі інспекцыямі, землекарыстальнікамі і навуковымі арганізацыямі пры распрацоўцы планаў мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні біялагічных рэсурсаў поймаў малых рэк рэспублікі, арганізацыі і правядзенні маніторынга поймавых экасістэм. Атрыманыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе ў вышэйшых і сярэдніх вучэбных установах пры выкладанні біялагічных дысцыплін і рэалізацыі мерапрыемстваў у аспекце экалагічнай асветы.

Па выніках работы падрыхтаваны заключная справаздача, 1 вучэбна-метадычны дапаможнік, 7 артыкулаў, 3 тым ліку 3 — за мяжой, 4 даклады на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях.

Выкананы заключны этап даследавання па заданні 3.34 "Даследаванне ўплыву моцнага электрамагнітнага поля на структуру і фазавы склад высоканагружаных стальных вырабаў з мэтай распрацоўкі спосабаў павышэння іх эксплуатацыйных уласцівасцей" у межах ДПАФД "Высокаэнергетычныя, ядзерныя і радыяцыйныя тэхналогіі", навуковы кіраўнік: Аліфанаў А.В., доктар тэхнічных навук, прафесар .

Створаны дзве магнітна-імпульсныя ўстаноўкі, вынайдзены залежнасці велічыні нагрузкі разбурэння ўзораў пры зжыманні, іх мікраструктуры ад рэжымаў магнітна-імпульснай апрацоўкі, распрацаваны методыкі па вызначэнні трываласці характарыстык узораў цыліндрычнай формы на кручэнне з прымяненнем распрацаванай і сканструяванай прылады і па электронным мікраскапічным даследаванні металічных паверхняў да і пасля апрацоўкі электрамагнітным полем. Магнітна-імпульсная ўстаноўка СФТ 9.120.00.00.00.000 укаранёна ў вучэбны працэс для выканання практычных і лабараторных работ па дысцыплінах "Праблемы станкабудавання" і "Тэхналагічнае забеспячэнне надзейнасці дэталей машын".

Пададзена заяўка на карысную мадэль № и 20090149 ад 27.02.2009 "Прылада для паскораных выпрабаванняў швейных іголак", аўтар Благадарны У.М., д.т.н., прафесар.

Пададзена заяўка на карысную мадэль № и 20090202 ад 17.03.2009 "Тэлескапічны генератар для распылення аэразолі ў закрытым памяшканні", аўтар Благадарны У.М., д.т.н., прафесар.

Завершана работа над тэмай па заданні БРФФД "Распрацоўка і даследаванне працэсаў фінішнай апрацоўкі паверхняў дэталей машын, узмоцненых газатэрмічнымі ахоўнымі пакрыццямі шляхам уздзеяння механічных электрычных і магнітных энергій". (Навуковы кіраўнік: Нярода М.У.). У выніку работы над тэмай выкананы цэлы шэраг даследаванняў. Зроблены і ўкаранёны вопытна-прамысловыя ўстаноўкі для магнітна-электрычнага шліфавання. Атрыманы аптымальныя рэжымы апрацоўкі газатэрмічных ахоўных пакрыццяў. Праведзена камп'ютарная аптымізацыя тэхналагічных рэжымаў магнітна-электрычнага шліфавання газатэрмічных ахоўных пакрыццяў. Распрацавана матэматычная мадэль працэса апрацоўкі. Вывучана перспектыва далейшага развіцця і практычнага выкарыстання атрыманых вынікаў.

У межах ДПАФД "Высокаэнергетычныя, ядзерныя і радыяцыйныя тэхналогіі" праводзіліся даследаванні па заданні 3.34 "Даследаванне ўплыву моцнага электрамагнітнага поля на структуру і фазавы склад высоканагружаных стальных вырабаў з мэтай распрацоўкі спосабаў павышэння іх эксплуатацыйных уласцівасцей" (навуковы кіраўнік: Аліфанаў А.В., доктар тэхнічных навук, дацэнт) укаранёна ўстаноўка ўмацавання металічных вырабаў на прадпрыемстве РУПП "Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній". Асноўнай мэтай стварэння гэтай устаноўкі з'яўляецца вывучэнне механізма ўплыву моцнага электрамагнітнага поля на структуру і фазавы склад высоканагружаных стальных вырабаў.

Па заданні Беларускага Рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў праводзіцца работа на тэму "Структурна-функцыянальная трансфармацыя біёты поймавых экасістэм малых рэк пры антрапагенным уздзеянні", дагавор № Б 08-185, № ГР 20082071, дата рэгістрацыі 11.08.2008, на перыяд 2008—2010 гг. Навуковы кіраўнік: Рындзевіч С.К., кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Па заданні 1.22 ДПАФНД "Высокаэнергетычныя тэхналогіі" праводзіцца работа над праектам "Даследаванне ўплыву моцнага электрамагнітнага поля на структуру і фазавы склад высоканагружаных стальных вырабаў з мэтай распрацоўкі спосабаў павышэння іх эксплуатацыйных уласцівасцей", на перыяд 2009—2010 гг. Навуковы кіраўнік: Аліфанаў А.В., доктар тэхнічных навук, прафесар.

Па заданні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта праводзіцца работа над тэмай "Даследаванне энергазберагальных тэхналогій апрацоўкі азімага ячменю і соі для глебава-кліматычных умоў паўднёвай часткі Рэспублікі Беларусь". Навуковы кіраўнік: Качурка В.І., доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў праводзіцца работа над тэмай "Жорсткакрылыя насякомыя ў гнёздах водных і каляводных птушак на тэрыторыі Перадпалескай і Палескай правінцый Беларусі", дагавор № Б09М-047, на перыяд 2009—2011 гг. Навуковы кіраўнік: Лундышаў Д.С.

Па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў (у межах праграмы НАВУКА-2007М) праводзіцца работа над тэмай "Распрацоўка і даследаванне працэсаў фінішнай апрацоўкі паверхняў дэталей машын, узмоцненых газатэрмічнымі ахоўнымі пакрыццямі шляхам уздзеяння механічных электрычных і магнітных энергій", № ГР 20071700, дата рэгістрацыі 06.07.2007, на перыяд 2007—2009 г.г.

Праведзены даследаванні ўплыву тэхналагічных рэжымаў магнітна-электрычнага шліфавання на цеплаўтварэнне ў зоне апрацоўкі газатэрмічных ахоўных пакрыццяў. Вывучаны спосабы апрацоўкі ўзмоцненых паверхняў у электрычных і магнітных палях. Спраектавана вопытна-прамысловая ўстаноўка на базе гарызантальна-фрэзернага станка НГФ-100. Распрацаваны прылады для магнітна-электрычнага шліфавання (МЭШ) цыліндрычных паверхняў.

Пададзена заяўка на вынаходніцтва № а 20070071 ад 26.01.2007 "Спосаб шліфавання газатэрмічных ахоўных пакрыццяў".

Праведзены даследаванні па апрацоўцы газатэрмічнага пакрыцця СР-4 магнітна-электрычным шліфаваннем. Даследаваны тэхналагічныя рэжымы МЭШ паверхняў, наплаўленых сармайтам ГН1 і фераборам ФБ-17. Атрыманы матэматычныя залежнасці і разлічаны аптымальныя рэжымы апрацоўкі.

Падрыхтаваны камплект дакументаў і зроблена эксперыментальная ўстаноўка на базе заточнага станка мадэлі ЗЕБ42Е на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе ЗАТ "Атлант".

Завершана навукова-даследчыцкая работа "Захаванне біяразнастайнасці і развіцця экатурызму ў старых парках Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці" (кіраўнік — Рындзевіч С.К., к.б.н., дацэнт). У працэсе даследавання вывучана 14 старых паркаў Баранавіцкага раёна. Упершыню была праведзена інвентарызацыя відавога складу расліннага і жывёльнага свету паркавых экасістэм, праведзена картаванне і складзены схемы паркаў, падрыхтаваны гісторыка-культурныя характарыстыкі паркавых ансамбляў.

У складзе фаўны паркаў зафіксавана 263 віды раслін, 6 відаў грыбоў і 637 відаў жывёл. Упершыню для фаўны рэспублікі зафіксаваны 4 віды насякомых: Aleochara sparsa Heer, Atheta incognita Scarp, Euglenes oculatus ( Pancer ), Polymerus holosericeus Hahl. Выяўлены новыя месцы знаходжання дзесяці відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і дзесяці відаў, якія патрабуюць прафілактычнай аховы.

Выпрацаваны рэкамендацыі па эксплуатацыі, ахове, узнаўленні і выкарыстанні старых паркаў Баранавіцкага раёна. Распрацаваны маршруты экалагічных тропаў для 7 паркаў, якія характарызуюцца найбольшай біяразнастайнасцю.

Матэрыялы даследавання перададзены ў гаррайінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя.

У межах навукова-даследчыцкай работы "Распрацоўка, апрабацыя і ўкараненне метадычных рэкамендацый па парадку бухгалтарскага ўліку аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь на 2006—2008 гады", (кіраўнік — Жыткевіч Г.Я., кандыдат эканамічных навук, дацэнт) вывучэнне дадзенага пытання дазволіла канстатаваць, што існуючы парадак уліку нематэрыяльных актываў у большасці выпадкаў прыводзіць да скажэння фактычнага стану спраў у галіне ўліку аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і сведчыць аб адсутнасці зацікаўленасці ў суб'ектаў гаспадарання ў пастаноўцы ўказаных аб'ектаў на ўлік.

Даследавана мэтазгоднасць і прапанаваны падыходы да методыкі ўліку і ацэнкі чалавечага капіталу ў Рэспубліцы Беларусь.

Даследаваны праблемы ўліку этапаў НДАКР і прапанаваны падыходы да іх вырашэння.

У межах навукова-даследчай работы "Распрацоўка навуковай канцэпцыі і праграмы сацыяльна-эканамічнага і інавацыйнага развіцця Баранавіцкага рэгіёна на аснове найбольш эфектыўнага выкарыстання рэсурснага і інвестыцыйнага патэнцыялу на 2006—2010 гг", (кіраўнік: Платоненка А.І., кандыдат эканамічных навук, дацэнт) былі распрацаваны тэарэтычныя асновы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна з улікам эфектыўнага выкарыстання яго рэсурснага, інавацыйнага і інвестыцыйнага патэнцыялу. У выніку даследаванняў праведзены аналіз і сістэматызацыя айчыннага і сусветнага вопыту сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Распрацаваны канцэптуальны падыход да прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.