.

  ГІСТОРЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ «БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

2004 год
Універсітэт створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка № 293 ад 23 чэрвеня 2004 года «Аб стварэння ўстановы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”». Рэктар – Васіль Іванавіч Качурка, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
У складзе ўніверсітэта: факультэтыдзённай формы атрымання адукацыі (інжынерны, замежных моў, педагагічны, фінансава-прававы, давузаўскай падрыхтоўкі)  і факультэты завочнай формы атрымання адукацыі (інжынерны, педагагічны, фінансава-прававы). На 28 кафедрах вучэбны працэс забяспечваюць 339 выкладчыкаў, у тым ліку 7 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук, навучаецца 5 655 студэнтаў.
Заключаны першы дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве (з сацыялагічным факультэтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта).
Выйшаў першы нумар студэнцкай малатыражнай газеты «Мой універсітэт».
Створаны пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі супрацоўнікаў і студэнтаў, маладзёжны атрад аховы правапарадку «Альфа», пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання «БРСМ».

2005 год
Створаны факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.  
Вучонымі ўніверсітэта пачата выкананне праектаў па Дзяржаўнай праграме навуковых даследаванняў. Студэнцкія навукова-даследчыя работы ўпершыню ўдзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе.
На тэрыторыі студэнцкага гарадка пачата будаўніцтва комплексу інтэрнатаў.
Створана студыя эстраднай песні «Талент». За ўніверсітэтам замацаваны валейбольны клуб «Атлант-БарДУ». Створана пярвічная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

2006 год
Да ўніверсітэта ў якасці адасобленага структурнана падраздзялення далучана ўстанова адукацыі «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж».
Вучонымі ўніверсітэта пачата выкананне праектаў па заданнях Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў.
На факультэце замежных моў уведзены факультатыўны курс турэцкай мовы.
Адкрыты студэнцкі культурна-творчы цэнтр.
Здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат № 1 па вул. Убарэвіча, 20. Пачата будаўніцтва вучэбна-лабараторнага комплекса па вул. Паркавай.
Жаночая валейбольная каманда «Атлант-БарДУ» заваявала тытул чэмпіёна Рэспублікі Беларусь. Створаны спартыўны клуб па хакеі на траве «Тэкстыльшчык-БарДУ» і гісторыка-патрыятычны клуб «Память».

2007 год
Адкрыты Цэнтр дыстанцыйнага навучання.
Ажыццёўлены прыём першых слухачоў на курсы рускай мовы для замежных грамадзян. На факультэце замежных моў упершыню ажыццяўляе выкладчыцкую дзейнасць лектар Фонда імя Роберта Боша (Германія).
Атрыманы першы патэнт на вынаходніцтва («Спосаб шліфавання газатэрмічнага ахоўнага пакрыцця». Аўтар: М. У. Нярода).
Ствараецца харэаграфічная група «Імпрэза».

2008 год
Універсітэт акрэдытаваны на адпаведнасць тыпу — універсітэт
У Геральдычным савеце пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь зацверджана сімволіка ўніверсітэта: лагатып, флаг, нагрудны знак. Ствараецца гімн універсітэта.
Ажыццёўлены першы прыём замежных грамадзян на факультэты дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі.
Уведзены ў эксплуатацыю інтэрнат № 2 па вул. Убарэвіча, 18.
Тэатр моды «Світа» атрымлівае званне «народны аматарскі калектыў».
Створаны літаратурны клуб «Магія слова».

2009 год
Універсітэт адзначае пяцігоддзе з моманту заснавання.
Сствораны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
Заснавана першая ва ўніверсітэце навукова-педагагічная школа (навуковы кіраўнік — В. І. Качурка). Накірунак дзейнасці – распрацоўка і ўдасканаленне энергарэсурсазберагальных тэхналогій вырошчвання зернявых і некаторых зернебабовых культур.
Стартуе першы міжнародны міжвузаўскі навукова-даследчы праект «Распрацоўка і ўкараненне інварыянтнай сістэмы маніторынгу дзейнасці вузаўскіх кафедр».
Атрыманы першы патэнт на карысную мадэль («Прыстасаванне для паскораных выпрабаванняў швейных іголак». Аўтары: В. У. Благадарная, У. М. Благадарны).
Тэатру мініяцюр «Сафіт» прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

2010 год
Пачата падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 05.02.07 «Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі (Тэхнічныя навукі)».
Пачата падрыхтоўка на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1-08 80 06 Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.
Здадзены ў эксплуатацыю блокі № 2 і № 5 вучэбна-лабараторнага комплексу па вул. Паркавай.
Ансамбль «Музычны гасцінец» пацвярджае званне «народны аматарскі калектыў».
Арганізавана інтэлектуальна-творчае аб’яднанне «Школа лідара “Творчы актывіст XXI стагоддзя”».

2011 год
Атрыманы сертыфикат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням качества СТБ ISO 9001-2009.
Заснавана навукова-педагагічная школа ў галіне машынабудавання і машыназнаўства (навуковы  кіраўнік – У. М. Благадарны).
Універсітэт уступіў у кансорцыум у рамках міжнароднай праграмы Tempus.
Ажыццёўлены першы выпуск магістратуры па спецыяльнасці 1-08 80 06 Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.
Пачата падрыхтоўка на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1-36 80 03 Машынабудаванне і машыназнаўства.
Студыі эстраднай песні «Талент» прысвойваецца званне «народны аматарскі калектыў».

2012 год
Университэт акрэдытаваны ў якасці навуковай арганізацыі.
Заснаваны навукова-практычны часопіс «Веснік БарДУ».
Адкрыты Цэнтр турэцкай мовы і культуры пад эгідай пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Тэатр мініяцюр «Сафіт» пацвярджае званне «народны аматарскі калектыў».
Здадзены ў эксплуатацыю блокі № 1, № 3 і № 4 вучэбна-лабараторнага комплекса по ул. Паркавай.

2013 год
Пацверджана дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць віду — класічны ўніверсітэт і дзяржаўная акрэдытацыя па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі I ступені.
Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана экспазіцыя БарДУ ў рамках работы XV Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі «Я – грамадзянiн Беларусi».
Дэлегацыя БарДУ прыняла ўдзел у стварэнні Сеткі ўніверсітэтаў памежжа, куды ўвайшлі ўстановы вышэйшай адукацыі Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі.
Пачата работа сектара навукова-метадычных рэсурсаў інклюзіўнай адукацыі.

2014 год
Універсітэт адзначае дзесяцігоддзе з моманту заснавання.
Пройдзена рэсертыфікацыя і атрыманы  сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.
Заснавана навукова-педагагічная школа «Навуковыя і тэхналагічныя асновы вытворчасці і ўмацавання высоканагружаных дэталяў машынабудавання і інструмента» (науковы кіраўнік– А. В. Аліфанаў).
Навукова-практычны часопіс «Веснік БарДУ. Серыя “Тэхнічныя навукі”» ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па тэхнічных навуках (машынабудаванне і машыназнаўства; працэсы і машаны аграінжынерных сістэм).
Ажыццёўлены першы выпуск навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 05.02.07 «Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі (Тэхнічныя навукі)».
Здадзены ў эксплуатацыю блок № 6 і стадыён вучэбна-лабараторнага комплекса па вул. Паркавай.

БарДУ сёння — гэта:

  • 5 700 студэнтаў;
  • 5 факультэтаў (інжынерны, педагогікі і псіхалогіі, славянскіх і германскіх моў, эканомікі і права, давузаўскай падрыхтоўкі), 24 кафедр, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, аддзел дыстанцыйнага навучання, адасобленае структурнае падраздзяленне «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж»; Цэнтр турэцкай мовы і культуры;
  • 23 спецыяльнасці першай ступені вышэйшай адукацыі, 2 спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура), 1 спецыяльнасць першай ступені паслявузаўскай адукацыі (аспірантура);
  • 23 вучэбныя i навукова-даследчыя лабараторыі;
  • 102 дагаворы аб міжнародным супрацоўніцтве з установамі вышэйшай адукацыі і навуковымі арганізацыямі краін блізкага і далёкага замежжа;
  • 19 універсітэцкіх калектываў, 4 з якіх удастоены звання «народны аматарскі калектыў», 18 спартыўных секцый;
  • 300 культурна-асветніцкіх, спартыўных, валанцёрскіх і іншых мерапрыемстваў, больш за 20 праектаў, якія рэалізуюцца на працягу навучальнага года;
  • 14 вучэбных карпусоў агульнай плошчай 98,6 тыс. кв. м., студэнцкі гарадок з комплексам інтэрнатаў на 1 200 месцаў, спартыўны комплекс, бібліятэка.