УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце педагогікі і псіхалогіі адбылася бінарная лекцыя

17 сакавіка на факультэце педагогікі і псіхалогіі адбылася бінарная лекцыя выкладчыка кафедры педагогікі, м.п.н., даследчыка ў галіне пед. навук Н.І. Дзегіль і каардынатара пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» па г. Баранавічы М. Ляшкевіча, студэнта групы ПФ-51.

Тэма лекцii прысвечана праблемам фарміравання маральнай культуры студэнтаў, асновам бяспечнай жыццядзейнасці, бестурботнасці бацькоў у адносінах да дзяцей. Разглядаліся пытанні паводзінаў чалавека ў экстрэмальных умовах, правілы паводзінаў у незнаёмым месцы і з незнаёмымі людзьмі. У прадстаўленых відэароліках студэнты даведаліся пра дзейнасць ПСО «Анёл», а таксама, як будучыя настаўнікі, педагогі-псіхолагі, сацыяльныя педагогі, вызначылі адзін з кірункаў працы з дзецьмі і бацькамі.

23.03.2017