УНИВЕРСIТЭТ

Супрацоўніцтва бібліятэк Сеткі ўніверсітэтаў памежжа

Чарговы семінар з удзелам супрацоўнікаў бібліятэк універсітэтаў, якія ўваходзяць у Сетку ўніверсітэтаў памежжа, адбыўся 15-17 сакавіка на базе навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У працы семінара прынялі ўдзел дырэктар бібліятэкі Цярнопальскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта, вучоны сакратар Універсітэцкай бібліятэкі імя Ежы Гедройца ў Беластоку, загадчык кафедры дзяржаўнага і муніцыпальнага права Смаленскага філіяла Расійскай Акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, загадчык бібліятэкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і супрацоўнікі навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Тэма семінара – «Магчымасці бібліятэк кансорцыума СУП у павышэнні рэйтынгаў ВНУ» – актуальная для ўсіх. Удзельнікі прэзентавалі бібліятэкі сваіх універсітэтаў і падзяліліся вопытам працы ў павышэнні месцаў універсітэтаў у сусветных рэйтынгах. Абмеркавалі таксама пытанні ўзаемаабмену інфармацыйнымі рэсурсамі паміж бібліятэкамі ўніверсітэтаў.

22.03.2017