УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ прадастаўлены тэставы доступ да Электроннай бібліятэкі «Grebennikon»

Электронная бібліятэка «Grebennikon» змяшчае артыкулы, апублікаваныя ў часопісах Выдавецкага дома «Гребенников», які спецыялізуецца на літаратуры па маркетынгу, менеджменце, фінансах. На сёння ў электроннай бібліятэцы прадстаўлена звыш 30 перыядычных выданняў. Электронная бібліятэка «Grebennikon» мае зручны рубрыкатар па 250 тэмах, падрабязныя анатацыі да артыкулаў, валодае магчымасцю пошуку артыкулаў па аўтарам, назве і ключавых словах.

Доступ да рэсурсу адкрыты да 30 красавіка 2017 г. у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226,176).

20.03.2017