УНИВЕРСIТЭТ

Фінансавая пісьменнасць на факультэце эканомікі і права

22 лютага на факультэце эканомікі і права адбылося мерапрыемства, прысвечанае павышэнню фінансавай пісьменнасці студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

Мерапрыемства адбылося пры ўдзеле супрацоўнікаў ААТ «Прыорбанк»: С.А. Кокала, начальніка аддзела рознічнага бізнесу, Т.А. Аляксеевай – спецыяліста па продажах 1 катэгорыі, А.Ю. Фрыдман і І.В. Пруднікавай – спецыялістаў аддзела рознічнага бізнесу: характэрным з'яўляецца той факт, што абедзве яны з'яўляюцца выпускнікамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

ААТ «Прыорбанк» вялікую ўвагу надае пытанням павышэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва. У ходзе мерапрыемства асветлены пытанні гісторыі стварэння банкаў, у тым ліку Raiffeizen Zentralbank. Прысутныя мелі магчымасць даведацца, што такое банк, якія асаблівасці арганізацыі яго дзейнасці, якія асноўныя банкаўскія прадукты і тэхналогіі існуюць сёння на рынку, задаць пытанні, якія іх цікавяць.

С.А. Кокала давёў актуальную інфармацыю аб новых банкаўскіх тэхналогіях і прадуктах, што чакаюцца ў найбліжэйшай будучыні. 

У ходзе сустрэчы закрануты пытанні крэдытавання фізічных асоб, пенсійнага страхавання, а таксама магчымасці набыцця плацёжных банкаўскіх картак для замежных грамадзян.

Дзякуючы прадстаўнікам ААТ «Прыорбанк» з'явілася ўнікальная магчымасць павысіць сваю фінансавую пісьменнасць і пашырыць напрамкі ў выкарыстанні сучасных банкаўскіх прадуктаў, асвоіць новыя банкаўскія тэхналогіі.

03.03.2017