УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта прынялі ўдзел у «Кірмашы вакансій» у Мінску

15 лютага 2017 года ў горадзе Мінску адбыўся «Кірмаш вакансій».

Арганізатарам кірмашу з'яўляецца Цэнтр кар'еры БДУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дадзены форум спрыяе размеркаванню выпускнікоў.

Студэнты выпускных груп ІСТ-41 і ІСТ-42 наведалі гэта мерапрыемства, праслухалі майстар-класы і выступы спікераў, змаглі паўдзельнічаць у speed-meeting (фармат экспрэс-інтэрв'ю для знаёмства з працадаўцамі), а таксама пабывалі ў лабараторыі дызайн-мыслення, дзе была дадзеная магчымасць паспрабаваць свае сілы ў вырашэнні рэальных бізнес-заданняў пэўных беларускіх кампаній.

03.03.2017