УНИВЕРСIТЭТ

Лекцыі і семінары-практыкумы па курсе «Кагнітыўная псіхалогія» адбыліся на факультэце педагогікі і псіхалогіі

У перыяд з 6 па 7 красавіка 2017 года на кафедры псіхалогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве ў якасці запрошанага лектара знаходзіўся У.У. Селіванаў, доктар псіхалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры агульнай псіхалогіі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Смаленск, Расійская Федэрацыя).

У.У. Селіванаў правёў лекцыі і семінары-практыкумы па курсе «Кагнітыўная псіхалогія» для студэнтаў 1-4 курсаў спецыяльнасці «Практычная псіхалогія». Увазе студэнтаў і выкладчыкаў кафедры псіхалогіі былі прадстаўлены навуковыя распрацоўкі і вынікі фундаментальных і прыкладных даследаванняў У.У. Селіванава па праблемах ўплыву віртуальнай рэальнасці на пазнавальныя працэсы, крэатыўнасць і псіхічны стан чалавека, прымянення шлемаў віртуальнай рэальнасці ў прафесійнай дыягностыцы, прафесійным навучанні і псіхалагічнай карэкцыі. Выступленне прафесара У.У. Селіванава выклікала высокую цікавасць у выкладчыкаў і студэнтаў.

14.04.2017