УНИВЕРСIТЭТ

Інфармацыйны занятак па выніках удзелу студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі ў гарадскім семінары настаўнікаў пачатковых класаў

7 красавіка 2017 года на базе вучэбна-метадычнага кабінета загадчыкам В. М. Пятрунінай праводзіўся інфармацыйны занятак па выніках наведвання студэнтамі факультэта педагогікі і псіхалогіі ў сакавіку 2017 майстар-класа настаўнікаў пачатковых класаў г. Баранавічы па тэме «Магчымасці перавернутага ўрока ў практыцы пачатковай школы».

Мы жывём у век гаджэтаў і высокіх тэхналогій. Як правільна ўжываць тэхнічныя сродкі, якімі аснашчаны сучасныя школы? Як навучыцца размаўляць з сучаснымі навучэнцамі на мове гаджэтаў? Адказам на гэтыя і іншыя пытанні можа стаць прымяненне ў практыцы змешанай тэхналогіі навучання. Пад змешаным навучаннем разумеецца адукацыйная тэхналогія, якая рэалізуецца ва ўмовах спалучэння вочнай формы навучання і электроннага навучання. Гэта змешванне традыцыйнай класна-ўрочнай сістэмы і сучаснай лічбавай адукацыі. Найбольшую папулярнасць набывае форма змешанага навучання – перавернуты клас.

Шчэрба Ксенія і Вайтэнка Ганна, студэнткі групы ПН-21, якія наведалі гэты майстар-клас, падзяліліся інфармацыяй і ўражаннямі, атрыманымі ў ходзе работы семінара.

11.04.2017