УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да сістэмы «Антиплагиат»

«Антиплагиат» – гэта сістэма, якая прызначана для праверкі вучэбных, навуковых і аўтарскіх работ на карэктнасць цытавання, наяўнасць нядобрасумленных запазычанняў з розных крыніц, вызначэння ступені арыгінальнасці работ. Вобласць пошуку рэсурсу «Антиплагиат» уключае ў сябе праіндэксаваныя старонкі сеткі Інтэрнэт, калекцыю поўных тэкстаў дысертацый і аўтарэфератаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, калекцыю тэкстаў юрыдычных і нарматыўных дакументаў Lexpro, калекцыю поўных тэкстаў артыкулаў навуковай электроннай бібліятэкі Elibrary.ru.

Доступ да рэсурсу адкрыты да 26 лютага 2017 г. у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226,176).

13.02.2017