УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча ўдзельнікаў Студэнцкай майстэрні інавацый універсітэта з дырэктарам і супрацоўнікамі Баранавіцкага краязнаўчага музея.

У рамках сацыяльнага партнёрства адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў Студэнцкай майстэрні інавацый універсітэта В.І. Козел, Д.У. Рудой, Дыкмана А., Шушкевіча І. з дырэктарам і супрацоўнікамі Баранавіцкага краязнаўчага музея. Як ператварыць музей з прасторы, напоўненай каштоўнасцямі культуры і мастацтва, у месца дыялогу і пашырэння культурнай адукацыі нашага грамадства? Як уключыць у гэты духоўны дыялог падрастаючае пакаленне? Абмеркаванне гэтых і іншых пытанняў дазволіла намеціць шэраг напрамкаў прадуктыўнага супрацоўніцтва будучых педагогаў і выкладчыкаў з музейнымі работнікамі.

08.02.2017