УНИВЕРСIТЭТ

Прадстаўнікі арганізацый заказчыкаў-кадраў на інжынерным факультэце

16 лютага на інжынерным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў-выпускнікоў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» з Лагуновічам Паўлам Генадзевічам - начальнікам аддзела аўтаматызаваных сістэм кіравання УАЗ «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка». Павел Генадзевіч, выпускнік інжынернага факультэта 2008 года, пазнаёміў будучых спецыялістаў са спецыфікай работы аддзела АСК, расказаў аб умовах працы і магчымым кар'ерным росце, запрасіў студэнтаў на пераддыпломную практыку.

27 лютага выпускнікі спецыяльнасцей «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій», «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» і «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» пазнаёміліся з вядучым дзяржаўным інспектарам Баранавіцкага міжраённага аддзела Дзяржпрамнагляду Несцяровічам Дзмітрыем Сяргеевічам. Асноўнымі задачамі Дзяржпрамнагляду з'яўляюцца: ажыццяўленне нагляднай дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі, перавозкі небяспечных грузаў; папярэджанне аварый і інцыдэнтаў на небяспечных вытворчых аб'ектах і (або) патэнцыйна небяспечных аб'ектах і пры перавозцы небяспечных грузаў; удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне прамысловай бяспекі, перавозкі небяспечных грузаў.

Дзмітрый Сяргеевіч прадставіў прэзентацыю і відэафільм аб рабоце Дзяржпрамнагляду, расказаў аб магчымасці працаўладкавання, аб умовах працы, пражывання і адпачынку. Студэнты праявілі зацікаўленасць і задавалі пытанні аб магчымасці размеркавання ў арганізацыі, аб заработнай плаце і ўмовах пражывання.

29.02.2024