УНИВЕРСIТЭТ

БарДУ падпісаў новую дамову аб супрацоўніцтве

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт пашырыў геаграфію міжвузаўскага супрацоўніцтва. 12 лютага 2024 года ва ўрачыстай абстаноўцы актавага дня ў гонар памяці вялікіх рэлігійных мысляроў IV стагоддзя і праваслаўных святых Васіля Вялікага, Іаана Залатавуста і Рыгора Багаслова быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскай духоўнай семінарыі (МінДС).

З часу падпісання ў 2003 годзе Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой інтэнсіфікавалася цеснае супрацоўніцтва паміж рознымі дзяржаўнымі арганізацыямі Беларусі і асобнымі структурамі Беларускай праваслаўнай царквой. Практычным увасабленнем такога ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і традыцыйнай хрысціянскай канфесіяй на беларускіх землях - Беларускай праваслаўнай царквой - стала зацвярджэнне Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2020 - 2025 гады.

Як указана ў Праграме, на якую ў рамках узаемадзеяння будуць абапірацца БарДУ і МінДС, супрацоўніцтва ўяўляе сабой сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на:

  • інфармацыйнае, нарматыўнае прававое, навукова-метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы;
  • выхаванне маральна сталай, духоўна развітой асобы, здольнай усведамляць сваю адказнасць за лёс Айчыны, усяго чалавецтва, навакольнага свету, быць захавальніцай культурнай спадчыны свайго народа;
  • кансалідацыю намаганняў органаў кіравання адукацыяй, устаноў адукацыі, царкоўных і грамадскіх арганізацый для выкарыстання патэнцыялу праваслаўных традыцый і каштоўнасцей у фарміраванні асобы чалавека, духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі, у карэкцыі паводзін і сацыяльнай падтрымцы дзяцей і падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі, якія аказаліся у сацыяльна небяспечным становішчы, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання;
  • садзейнічанне развіццю гуманітарнай, у тым ліку тэалагічнай і рэлігіязнаўчай, адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • правядзенне сумесных навуковых даследаванняў па духоўна-маральнай, рэлігійна-філасофскай, псіхолага-педагагічнай, царкоўна-гістарычнай і культуралагічнай тэматыцы.

Мінская духоўная семінарыя - старажытная духоўная навучальная ўстанова Беларусі (яе вытокі бяруць свой пачатак у 1785 годзе). На дадзены момант МінДС з'яўляецца вышэйшай багаслоўскай навучальнай установай Беларускай Праваслаўнай Царквы, займаецца падрыхтоўкай святароў і багасловаў.

 З боку Мінскай духоўнай семінарыі дамову падпісаў рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч, кандыдат багаслоўя. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, па даручэнні рэктара А.М.Унсовіча, прадстаўляла прарэктар па вучэбнай працы Я.М.Рытвінская. Яўгенія Міхайлаўна таксама зачытала прывітальны адрас ад рэктара БарДУ А.М.Унсовіча рэктару, прафесарска-выкладчыцкаму складу і навучэнцам МінДС.

Спадзяемся, што падпісанне гэтай дамовы стане стымулам да больш цеснага супрацоўніцтва паміж дзвюма ўстановамі адукацыі і будзе спрыяць фармаванню і развіццю высокага духоўна-маральнага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

(Фота прадстаўлены прэс-службай МінДС)

16.02.2024