УНИВЕРСIТЭТ

Навукова-практычны семінар «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная падтрымка паспяховасці асобы ва ўмовах сучасных выклікаў»

13.02.2024 выкладчыкі кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, студэнты спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка», магістранты спецыяльнасці «Навукова-педагагічная дзейнасць» факультэта педагогікі і псіхалогіі прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная падтрымка паспяховасці выклікаў» на базе ДУА «Мар'інагорская гімназія» Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Удзельнікамі сустрэчы выступілі дырэктары школ, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце, педагогі сацыяльныя і педагогі-псіхолагі ўстаноў.

Мэта сустрэчы — фарміраванне гатоўнасці да ўсвядомленага прафесійнага выбару, павышэнне кампетэнтнасці навучэнцаў у галіне планавання кар'еры, знаёмства з магчымасцямі навуковага супрацоўніцтва БарДУ і ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Пухавіцкага райвыканкама.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся Вінаград Сяргей Міхайлавіч — начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Пухавіцкага райвыканкама.

Даклад на тэму «Дэтацэнтрычная сям'я: сацыяльна-псіхалагічная структура і механізмы функцыянавання» прадставіла Кляшчова Алена Анатольеўна, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

З інфармацыяй аб правілах прыёму і паступлення ў БарДУ выступіла Міранкова Алена Уладзіміраўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

Дзегіль Наталля Іванаўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін вызначыла магчымасці навуковага супрацоўніцтва БарДУ і ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Пухавіцкага райвыканкама.

Была арганізавана работа пляцовак на базе школ горада Мар'іна Горка, на якіх студэнты рэалізавалі падрыхтаваныя мерапрыемствы: сацыяльна-педагагічная гульня «Застацца ў жывых», форум-тэатр «Вы нічога не разумееце», прафарыентацыйная гульня «Якая прафесія табе падыходзіць», электронная гульня «Захаванне культурных нацыянальных традыцый».

Пасля навукова-практычнага семінара была праведзена экскурсія па экапарку «Акварэль», арганізавана наведванне музея воінскай часці 89417.

16.02.2024