УНИВЕРСIТЭТ

«Навуковы марафон БарДУ - 2024» на інжынерным факультэце

На інжынерным факультэце ў рамках праграмы «Навуковы марафон БарДУ - 2024» арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускай навукі.

17 студзеня Гараўскі І. А., старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання правёў майстар-клас «Падарожжа ў свет станкоў з ЧПУ» для навучэнцаў ГУАР «Сярэдняя школа № 21 г.Баранавічы», выкладчыкаў і слухачоў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Прадэманстраваны асноўныя прынцыпы працы на станках з ЛПК.

18 студзеня адбыўся майстар клас «Высокаэнергетычныя метады ўмацавання», падчас якога А.У. Малевіч, інжынер лабараторыі высокаэнергетычных метадаў умацавання, прадставіў абсталяванне лабараторый інжынернага факультэта.

19 студзеня кафедрай тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі арганізавана дэманстрацыйная пляцоўка «Сіла святла і цяпла» і праведзена тэматычная кансультацыя «Электрыка ў аўто». І.В.Дубень, дацэнт кафедры і В.А.Патапаў, старшы выкладчык прадэманстравалі студэнтам і выкладчыкам крыніцы электрычнай энергіі ў аўтамабілі, іх прылады, прынцып працы і правілы эксплуатацыі.

23 студзеня ў рамках працы дэманстрацыйнай пляцоўкі «Адытыўныя тэхналогіі» Ю.Я.Горбач, выкладчык, адказны за навуковую працу, праінфармавала студэнтаў першага курса інжынерных спецыяльнасцей аб працэсе навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці факультэта, пазнаёміла з умовамі працы навучэнцаў студэнцкай навукова-даследчай. лабараторыі і студэнцкіх навуковых гуртках інжынернага факультэта. А.І.Наліўка, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання, прадэманстраваў працу 3D сканара для стварэння мадэляў.

24 студзеня на інжынерным факультэце адбыўся навукова-практычны семінар магістрантаў, аспірантаў і суіскальнікаў. У якасці экспертаў былі запрошаны кандыдаты навук інжынернага факультэта. Аспіранты, суіскальнікі і магістранты, якія навучаюцца ў дадзены момант, а таксама выкладчыкі, якія скончылі аспірантуру ў 2021-2023 гг. прадставілі кароткія прэзентацыі аб выніках працы над дысертацыйным даследаваннем і планамі на бліжэйшы час. Паважаныя эксперты факультэта задавалі пытанні даследчыкам, давалі рэкамендацыі і парады па якаснай падрыхтоўцы дысертацыі да абароны.

29.01.2024