УНИВЕРСIТЭТ

Школа маладога даследчыка

27 студзеня 2024 года адбылося пасяджэнне "Школы маладога даследчыка» на базе Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь у г. Мінск пры ўдзеле старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі А.В. Яцкевіч.

У сувязі з аб'яўленнем 2024 года Годам якасці ў Рэспубліцы Беларусь Н.Р.Дубешка, загадчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі, зрабіла акцэнт на неабходнасці павышэння якасці вышэйшай адукацыі і, у прыватнасці, якасці выканання дыпломных работ і магістарскіх дысертацый.

Напярэдадні Дня беларускай навукі ў фармаце» каворкінга " Л.Дз. Глазырына, доктар педагагічных навук, прафесар, распавяла аб структурных элементах навуковай працы і ў працэсе дыялогу са студэнтамі групы ДА-41 і магістрантамі групы НПДм-11, дала рэкамендацыі па змесце навуковага апарату даследавання кожнаму ўдзельніку.

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную выставу і распавялі пра рэсурсы бібліятэкі ў дапамогу маладым даследчыкам.

29.01.2024