УНИВЕРСIТЭТ

Выставачная пляцоўка студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі візуалізацыі і прататыпіравання

16 студзеня 2024 года на базе інжынернага факультэта ў рамках "Навуковага марафону БарДУ - 2024" арганізавана выставачная пляцоўка студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі візуалізацыі і прататыпіравання. Арганізатарам мерапрыемства выступіла секцыя фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін. Выставачную пляцоўку наведалі навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №19", ДУА "Гімназія № 5" г. Баранавічы, навучэнцы г. Ляхавічы і г. Івацэвічы. Студэнты-ўдзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі расказалі аб сваім творчым падыходзе да вырашэння навукова-тэхнічных і доследна-канструктарскіх задач у сферы электронікі, мікраэлектронікі, інфармацыйных і камп'ютарных тэхналогій, прадэманстравалі створаныя на базе лабараторыі прататыпы. Для навучэнцаў школ, у рамках працы выставы, праведзена інтэлектуальная гульня па фізіцы "Квіз, пліз!". Удзельнікі гульні паказалі высокія веды, творчыя ўменні і імкненне да перамогі. Лідэрам у гульні стала каманда ДУА «Сярэдняя школа №19 г. Баранавічы”. Усе хлопцы атрымалі памятныя прызы.

19.01.2024