УНИВЕРСIТЭТ

Навагодні карагод

У рамках навагодняй акцыі "Нашы дзеці" валанцёры УА "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" наведалі ДУ "Гарадзішчанскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця" з насычанай навагодняй праграмай. Шмат станоўчых уражанняў засталося ў выхаванцаў інтэрната і валанцёраў, як ад сумеснай дзейнасці, так і ад падарункаў. Галоўным падарункам сталі кнігі і размалёўкі, сабраныя супрацоўнікамі бібліятэкі БарДУ, выкладчыкамі і студэнтамі ў раках акцыі “Добрая кніга”.

05.01.2024