У рамках акцыі «Мы за спорт - за здаровую нацыю!» 21 верасня арганізавана і праведзена фізкультурна-спартыўнае свята «СПОРТ ДЛЯ ЎСІХ» сярод студэнтаў I курсаў

Мэта такога мерапрыемства - арганізацыя вольнага часу, прапаганда здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў, прыцягненне іх да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, у аб'яднанні па інтарэсах, спартыўныя секцыі. 

Фізкультурна-спартыўнае свята «СПОРТ ДЛЯ ЎСІХ» праходзіла на спартыўных пляцоўках па вул. Паркавай, 62. У спаборніцтвах прымалі ўдзел зборныя каманды I курсаў усіх факультэтаў.

Праграма ў гэтым годзе была дапоўненая паказальным выступленнем гр. АН-22, якая ў мінулым годзе стала пераможцам у конкурсе танца «Здароўе. Прыгажосць. Грацыя» з танцам «Аднадзёнкі». Таксама нашых першакурснікаў парадавалі сваім конным выступам джыгіты пад кіраўніцтвам дырэктара джыгітовачнай групы Грыгор'ева Рамана. 

Праграма спаборніцтваў складалася з рухомых гульняў, стрытболу, тэнісу настольнага (асабістае першынство). 

Па выніках правядзення спаборніцтваў па рухомых гульняў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - інжынерны факультэт; 
2 месца - факультэт славянскіх і германскіх моў; 
3 месца - факультэт педагогікі і псіхалогіі; 
4 месца - факультэт эканомікі і права. 

Стрытбол, дзяўчаты:
1 месца - факультэт эканомікі і права; 
2 месца - інжынерны факультэт; 
3 месца - факультэт славянскіх і германскіх моў; 
4 месца - факультэт педагогікі і псіхалогіі; 

Юнакі:
1 месца - факультэт педагогікі і псіхалогіі; 
2 месца - інжынерны факультэт;
3 месца - факультэт эканомікі і права; 
4 месца - факультэт славянскіх і германскіх моў. 

Прызавыя месцы ў тэнісе настольным:

Дзяўчаты

Юнакі

1-е месца

Паўлоўская Дар'я (гр.СІЯ-11); 

1-е месца

Гарадкавец Віктар (гр. ТМ-11); 

2-е месца

Панасюк Вікторыя (гр. НА-11); 

2-е месца

Тамілін Руслан (гр. ФК-11); 

3-е месца

Зылевіч Таццяна (гр. НА-11). 

3-е месца

Саўко Аляксей (гр.ФК-11).

 

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі спартыўнага клуба. 

Фізкультурна-спартыўнае свята «Спорт для ўсіх» прайшло ў цудоўнай атмасферы спартыўнага свята. Віншуем удзельнікаў і жадаем усім першакурснікам поспехаў у вучобе і спартыўных дасягненняў. 

2016-09-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ