Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
Інфармацыйная пляцоўка прайшла на базе аддзела ЗАГС г. Баранавічы.
Сям'я ― гэта самае важнае для кожнага чалавека, а шчаслівая сям'я ― гэта стымул, які прымушае кожнага з нас здзяйсняць тыя ўчынкі, якія робяць нашых родных шчаслівейшымі і багацейшымі.
Менавіта таму 24 лютага ў рамках работы клуба «Маладая сям'я» студэнты нашага ўніверсітэта ажыццявілі займальную і традыцыйную экскурсію ў аддзел ЗАГС г. Баранавічы.
Мерапрыемства было арганізавана педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю з удзелам вядучага спецыяліста аддзела ЗАГС г. Баранавічы І. Кандрыцы і настаяцеля храма Святых Жон-міраносіц а. Канстанціна.
У час сустрэчы ўдзельнікі атрымалі адказы на хвалюючыя многія пары пытанні: як і калі падаваць заявы ў ЗАГС; якія дакументы патрабуюцца пры падачы заявы; па якіх прычынах можа быць адмоўлена ў грамадзянскай рэгістрацыі; як праходзіць цырымонія шлюбу і інш.
У канцы экскурсіі студэнты прайшліся па дзвюх залах, у якіх праводзіцца рэгістрацыя шлюбаў, пабывалі ў «пакоях віншаванняў» і ў «пакоі жаніха і нявесты». Хтосьці нават пакружыў перад люстэркам, уяўляючы сябе ў шлюбнай сукенцы, а адна з будучых сямейных пар паспрабавала сябе ў адным з момантаў шлюбу.
Айцец Канстанцін растлумачыў усім прысутным, у чым істотнае адрозненне і ці ёсць падабенства паміж таямніцай шлюбу ў цэркві і дзяржаўнай рэгістрацыяй шлюбу, як правільна падрыхтавацца да вянчання, ці трэба вянчацца адразу пасля рэгістрацыі шлюбу і іншыя моманты, а таксама выказаў сваю пазіцыю адносна грамадзянскага шлюбу: «...Царква глядзіць на шлюб не як на саюз псіхалагічна сумяшчальных людзей, а як на подзвіг, на школу кахання. І калі ўжо ты наважыўся злучыцца з чалавекам, то павінен гэтую школу прайсці да канца».
У завяршэнне сустрэчы студэнтам былі прапанаваны да прагляду відэаролікі самых яркіх, арыгінальных выязных цырымоній шлюбаў, якія праводзяцца аддзелам ЗАГС г. Баранавічы.
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ