Адбыўся адкрыты дыялог «АТАКУЕ ВОСЕНЬСКАЯ ДЭПРЭСІЯ? ДАЙЦЕ ЁЙ АДПОР!», арганізаваны педагогамі-псіхолагамі сумесна з урачом-псіхатэрапеўтам Ю.Л.Арцюх

Што такое «восеньская дэпрэсія» і як з ёй справіцца? Большасць людзей з наступленнем восені адчуваюць сябе, мякка кажучы, не ў сваёй талерцы. Але чамусьці ўсе прывыклі лічыць, што дэпрэсія –  захворванне не сур'ёзнае, а так – глупства. Ну, настрой дрэнны бывае. Асабліва грэбліва да гэтай праблемы ставяцца мужчыны. Хоць у апошні час гэты стан назіраецца ўсё часцей і часцей. Але не так усё проста. Кожны год праблема паўтараецца. Велізарная колькасць людзей не могуць справіцца з гэтым прыгнечаным станам. І з кожным годам узрост людзей, схільных да дэпрэсій, становіцца ўсё меншым.

Так што ж рабіць? І як справіцца з гэтым пачуццём прыгнечанасці? Менавіта аб гэтым ішла размова на адкрытым дыялогу з урачом-псіхатэрапеўтам псіханеўралагічнага дыспансера г. Баранавічы Арцюх Юліяй Лявонцьеўнай, арганізаваным на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 22. У даступнай і цікавай форме студэнты пазнаёміліся з самымі простымі і эфектыўнымі метадамі барацьбы з восеньскай дэпрэсіяй.

Са слоў практыкуючага урача,  «самы просты адказ – рабіце сабе прыемнае! Усё залежыць ад таго, што вам цікава. Схадзіце ў кіно, тэатр, на сустрэчу з сябрамі, за пакупкамі, займіцеся спортам, пачніце вывучэнне замежнай мовы, схадзіце ў паход. Размясціце над сталом малюнак з прыгожым пейзажам і пастаўце ў ваннай кошык з прывезенымі з мора ракавінкамі і каменьчыкамі. Акружыце сябе прыгожымі і любімымі рэчамі. Павысьце ўзровень гармона радасці сератаніна, ласуючыся чорным шакаладам і сметанковым марожаным. Ні ў якім разе не мучайце свой арганізм дыетамі. Худзець будзеце ў маі, а цяпер атрымлівайце асалоду ад ежы. А калі ўжо вельмі баіцеся паправіцца – лепш займіцеся спортам. І наогул – проста рабіце тое, што прыносіць вам радасць, і ўсё ў вас будзе добра».

P.S. Навучыцеся любіць восень, бачыць у ёй прыгажосць і пазітыў. І тады ніякая «восеньская дэпрэсія» не будзе вам страшная. Усміхайцеся пабольш. І восень будзе ўсміхацца вам у адказ. І магчыма, яна стане вашай любімай парой года.

2015-10-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ