УНИВЕРСIТЭТ

Экскурсія прадстаўнікоў інжынернага факультэта на СЗАТ «БЕЛДЖЫ»

14 сакавіка 2019 года студэнты 3-4 курсаў і выкладчыкі інжынернага факультэта наведалі беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства па зборцы кітайскіх легкавых аўтамабіляў Geely. СЗАТ «БЕЛДЖЫ» створана 23 снежня 2011 г. на падставе мемарандума аб супрацоўніцтве Мінпрама Рэспублікі Беларусь і кампаніі Geely. 17 лістапада 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё завода «Белджы» CKD-завода (дробнавузлавая зборка камплектаў аўтамабіля) поўнага цыклу, а менавіта: зварка, афарбоўка, зборка. Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і прамысловым горадам – Жодзіна – і займае плошчу ў 118 га. Новы завод прыняў у свой штат больш за 700 чалавек. Вытворчая магутнасць выпуску аўтамабіляў складае да 60 000 аўтамабіляў у год з магчымасцю далейшага павелічэння вытворчых магутнасцяў.

Студэнты азнаёміліся з сучасным робатазаваным тэхналагічным абсталяваннем цэхаў зваркі і зборкі, сістэмамі аўтаматызацыі і кантролю вытворчых працэсаў.

19.03.2019