УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча з адміністрацыяй ТАА «Баранавіцкі бізнес-інкубатар»

10 кастрычніка ў БарДУ прайшла сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі Баранавіцкага бізнес-інкубатара. На сустрэчы дырэктар Баранавіцкага бізнес-інкубатара Руслан Асадулаеў і камерцыйны дырэктар Сяргей Фёдараў пазнаёмілі студэнтаў з сучаснымі тэндэнцыямі ў распрацоўцы праграмных прадуктаў, патрабаваннямі да выпускнікоў УВА, нацэленых на кар'еру ў інавацыйнай кампаніі і прапанавалі зацікаўленым студэнтам паспрабаваць ужыць свае веды ў развязку практычных заданняў. Па выніках выканання заданняў студэнты могуць быць запрошаны на сумоўе для далейшага працаўладкавання ў кампаніі.

У 2019 годзе плануецца стварэнне ў г.Баранавічы навукова-тэхналагічнага парку са шматвектарнасцю дзейнасці сваіх рэзідэнтаў.

Студэнты актыўна бралі ўдзел у дыялогу, задавалі пытанні не толькі па спецыяльнасці, але і што тычыцца працаўладкавання, сацыяльных умоў і вольнага часу супрацоўнікаў кампаніі.

16.10.2018