УНИВЕРСIТЭТ

Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ

У новым фармаце конкурсу творчых стартапов замежных і беларускіх студэнтаў з поспехам прайшоў фестываль «Творчасць – пасол міру», прымеркаваны да Міжнароднага дня студэнта.

Разнажанравыя канцэртныя праграмы з удзелам замежных студэнтаў БарДУ былі прадстаўлены на маладзёжнай арт-пляцоўцы. Інтэрнацыянальныя творчыя стартапы, падрыхтаваныя крэатыў-камандамі факультэтаў, ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі кіраўнік харэаграфічнага калектыву «Імпрэза» С.К. Анцілеўская, педагог-арганізатар А.Г. Неўдах і начальнік аддзела культуры і творчасці, рэжысёр народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» Г.У. Грэзе.

Замежным і беларускім студэнтам, якія выканалі лепшыя творчыя нумары, былі ўручаны дыпломы пераможцы, грашовыя сертыфікаты ад аддзела культуры і творчасці, сертыфікаты ад партнёраў мерапрыемства «Піца Італьяна» і “Doner room”. А яркім завяршэннем марафону конкурсных праграм стала выступленне інтэрнацыянальнага дуэта вакалістаў народнай студыі эстраднай песні «Талент» Чынгіса Байрамава і Алёны Мазур.

Працягнула студэнцкае свята займальная культурна-дасугавая праграма з лепшым DJ-сэтам ад Сашы Федасеева, неонавым шоў ад Андрэя Чарняка, шматлікімі віншаваннямі і конкурсамі ад вядучых студэнцкай вечарынкі Лізаветы Паўловіч і Максіма Скрыпінскага, розыгрышам прызоў ад закусачнай “Doner room” і фітнес-клуба «Наўтылус», сучаснымі танцавальнымі кампазіцыямі ад гурта “JMLV” і запальным флэшмобам ад удзельнікаў крэатыў-каманд.

Творчы стартап беларускіх і замежных студэнтаў БарДУ адбыўся! Наш універсітэт у чарговы раз стаў пляцоўкай міжкультурных зносін студэнцкай моладзі і сумеснай рэалізацыі творчых ідэй!

23.11.2018