УНИВЕРСIТЭТ

Напярэдадні прафесійнага свята папоўнілася скарбонка дасягненняў аддзела культуры і творчасці БарДУ

12 кастрычніка 2018 года ў горадзе Брэсце адбыўся заключны канцэрт фіналістаў абласнога музычнага праекта «Дэбют з аркестрам-3», прысвечаны Дню работнікаў культуры.

Вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» Антаніна Бохан, Алёна Мазур, Наталля Пратасевіч, Данііл Шавель, Чынгіс Байрамаў (кіраўнік Семянкова Надзея Леанідаўна) з годнасцю прадставілі наш універсітэт і паспяхова выступілі на абласной сцэнічнай пляцоўцы. За высокае выканальніцкае майстэрства і актыўны ўдзел у музычным праекце Дыпломам упраўлення культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта была ўзнагароджана вакалістка народнага калектыву, фіналістка праекта «Дэбют з аркестрам-3» Антаніна Бохан.

Таксама напярэдадні прафесійнага свята Падзякай аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама на імя рэктара ўніверсітэта Качуркі Васіля Іванавіча былі адзначаны плённая дзейнасць, высокі якасны ўзровень і прафесіяналізм калектыву аддзела культуры і творчасці БарДУ (начальнік Грэзе Ганна Уладзіміраўна).

Віншуем і жадаем кіраўнікам, удзельнікам мастацкіх калектываў і ўсім супрацоўнікам аддзела натхнення, далейшых творчых поспехаў, новых дасягненняў і перамог!

19.10.2018