УНИВЕРСIТЭТ

Вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» выступілі на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы г. Брэста

3 ліпеня ў горадзе над Бугам прайшоў вялікі святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У ліку лепшых калектываў і салістаў Брэсцкай вобласці ў ім прынялі ўдзел вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» аддзела культуры і творчасці БарДУ.

Святочнае мерапрыемства сабрала на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы пад адкрытым небам фіналістаў абласнога музычнага праекта «Дэбют з аркестрам-3». Для жыхароў і гасцей горада са сцэны гучалі песні аб Беларусі, якія выконваліся пад акампанемент Брэсцкага духавога аркестра.

На галоўным свяце краіны ўдзельнікі народнай студыі эстраднай песні «Талент» А. Бохан, К. Кобрын, Д. Шавель, Ч. Байрамаў, А. Мазур, Д. Юркевіч выканалі песню «Запальвае моладзь». Творчы нумар, падрыхтаваны пад чулым кіраўніцтвам Н.Л. Семянкова, не толькі стаў выдатным падарункам для шматлікіх гледачоў канцэртнай праграмы, але і дазволіў нашым вакалістам набыць унікальны вопыт выступлення ў суправаджэнні духавога аркестра.

12.07.2018