УНИВЕРСIТЭТ

Універсітэт гасцінна расчыніў дзверы для будучых абітурыентаў

24 сакавіка 2018 года ў БарДУ адбылося традыцыйнае прафарыентацыйнае мерапрыемства - Дзень адкрытых дзвярэй, у якім прынялі ўдзел больш за 300 будучых выпускнікоў з Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Школьнікі, іх бацькі і педагогі змаглі на свае вочы ўбачыць ўмовы, у якіх навучаюцца сучасныя студэнты, асабіста пагутарыць з прадстаўнікамі факультэтаў і атрымаць індывідуальныя кансультацыі.

Афіцыйную частку мерапрыемства адкрыў рэктар універсітэта, прафесар В.І. Качурка. У выступленні пад назвай «Сем прычын для паступлення ў БарДУ» ён падрабязна распавёў пра шматлікія спецыяльнасці ўніверсітэта і перавагі навучання ў БарДУ.

Дэканы факультэтаў зрабілі акцэнт на тое, якія адукацыйныя, навуковыя і творчыя перспектывы адкрываюцца перад студэнтамі. Адказны сакратар прыёмнай камісіі спыніўся на тыповых пытаннях, якія ўзнікаюць у абітурыентаў падчас уступнай кампаніі. Студэнты-ўдзельнікі творчых калектываў БарДУ падрыхтавалі яркае і маляўнічае шоу, дэманструючы свае сцэнічныя таленты і ствараючы святочную атмасферу.

У фае вучэбна-лабараторнага корпуса ўвазе наведвальнікаў былі прадстаўлены разнастайныя тэматычныя выставы і прэзентацыі. Жадаючым прапаноўвалася азнаямляльная экскурсія па ўніверсітэце «Навігатар БарДУ».

У другой частцы мерапрыемства госці адправіліся на шматлікія адкрытыя заняткі, майстар-класы і трэнінгі, а таксама змаглі скарыстацца паслугамі студэнцкага прафарыентацыйнага цэнтра.

Творчай «разыначкай» мерапрыемства стала сустрэча з беларускім кампазітарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне музыкі, Заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, членам Беларускага саюза кампазітараў, прафесарам, загадчыкам кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Г. Гарэлавай.

На творчай сустрэчы прысутнічалі калегі Г. Гарэлавай: кампазітары В. Грушэўскі і Ю.Б. Вальмус. Творы кампазітара выканалі студэнты Баранавіцкага музычнага каледжа.

27.03.2018