УНИВЕРСIТЭТ

Падзяка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі супрацоўнікам бібліятэкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказала падзяку супрацоўнікам бібліятэкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта за актыўны ўдзел у фарміраванні электроннага інфармацыйнага рэсурсу нацыянальнага ўзроўню – базы дадзеных "Вучоныя Беларусі". Адзначаны высокі ўзровень арганізацыі працы супрацоўнікаў, іх прафесіяналізм у пошуку і аналізе біяграфічнай і бібліяграфічнай інфармацыі, адказнасць за якасць прадастаўляемага кантэнту. Падзячны ліст падпісаны дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Матульскім Раманам Сцяпанавічам.

17.01.2019