УНИВЕРСIТЭТ

У бібліятэцы БарДУ адбылася навукова-практычная канферэнцыя юных навукоўцаў «Першы крок у навуку»

У канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы і настаўнікі пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 13», філіяла кафедры педагогікі БарДУ.

Вучні не падвялі сваіх навуковых кіраўнікоў і прадставілі сапраўдныя навуковыя даклады аб даследаваннях, праведзеных імі ў школе і дома, і акрамя таго, наглядна прадэманстравалі вынікі сваёй працы. З дакладамі выступілі:
•  Аліса Юрчык (2 «А»). «Гісторыя папяровай лялькі»,
•  Іван Мураўскі (2 «Б»). «Цукеркі: шкода ці карысць»,
•  Валерыя Ясевіч (3 «А»). «Выраб паперы»,
•  Соф'я Курыла і Кірыл Коранеў (3 «Б»). «Правільныя прысмакі»,
•  Ягор Лешык (4 «А»). «Ці можна праверыць «слоўнікавыя» словы?».

Чытальная зала для навуковай працы ўніверсітэта была абрана для прадстаўлення вынікаў навуковых даследаванняў школьнікаў невыпадкова, бо зрабіць свой першы крок у навуку ў адпаведнай моманту абстаноўцы – гэта таксама важна. Тут, у чытальнай зале бібліятэкі, ужо адбывалася нямала навукова-практычных мерапрыемстваў з удзелам школьнікаў. Гэта і алімпіяды па розных прадметах, і круглыя сталы, і экалагічная выстава-віктарына «Твой след на Земле», і адзін з этапаў конкурсу «100 идей для Беларуси».

Яшчэ раз віншуем юных удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў з паспяховым выступленнем і жадаем новых навуковых адкрыццяў! Такія студэнты патрэбныя БарДУ!

27.11.2018