УНИВЕРСIТЭТ

Пасвячэнне ў чытачы-2018. Бібліятэка аб'ядноўвае!

Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь - свята, якое штогод аб'ядноўвае бібліятэкараў, студэнтаў і выкладчыкаў БарДУ. У гэтым годзе напярэдадні прафесійнага свята бібліятэкараў адбылося ўрачыстае пасвячэнне студэнтаў 1-га курса ў чытачы.

Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі «Я – чытач бібліятэкі БарДУ!», створаны пад кіраўніцтвам бібліятэкара Г.І. Семенічэнка, аб'яднаў былых, цяперашніх і будучых студэнтаў універсітэта. Самы актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі групы ДА-11 (куратар Т.М. Іванчанка). Будучыя выхавальнікі прадэманстравалі свае таленты, з’явіўшыся перад гледачамі ў ролі вядучых, выканаўцаў, акцёраў і мадэляў. Выпускніца факультэта славянскіх і германскіх моў Марына Святошчык, якая працягвае навучанне ў магістратуры БарДУ, прачытала верш, прысвечаны бібліятэцы ўніверсітэта. Навучэнцы Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа і вучні 4 “В” класа гімназіі № 1 падрыхтавалі выдатны літаратурна-музычны падарунак.

Віншаванні ўдзячных чытачоў у адрас прафесійнага калектыву бібліятэкі, цёплыя словы на дарогу для першакурснікаў, усмешкі і апладысменты гледачоў - усё гэта стварыла непаўторную сяброўскую атмасферу.

19.09.2018