УНИВЕРСIТЭТ

Журы вызначыла пераможцу конкурсу за сакавік!

Лідарам месяца конкурсу «Чытач года» аб'яўлена студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў гр. БЗМ-11 Кавальчук Яна. Віншуем Яну!

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы прайшла ў групе БЗМ-11 перад пачаткам лекцыі па беларускай літаратуры. Таленавітыя і актыўныя студэнты славяць гэтую групу. Ужо тройчы журы ўзнагароджвала  па выніках месяца удзельнікаў конкурсу менавіта з гэтай групы! Моманты ўзнагароджання праходзяць вельмі пазітыўна, студэнты ўмеюць радавацца перамогам адзін аднаго. Яна атрымала сертыфікат пераможцы і ў падарунак кнігу. Д. Карнегі «Как вырабатывать уверенность в себе и влиять на людей, выступая публично». Талент гаварыць упэўнена не закладзены з дзяцінства, а навыкі публічнага выступлення набываюцца. Варта толькі папрацаваць над сабой, а дапаможа ў гэтым менавіта гэтая кніга. Яна адзначыла, што гэтая ўзнагарода – сапраўдны стымул для далейшага ўдзелу ў праектах бібліятэкі.

Конкурс працягваецца, а мы адзначым, што ўдзельнікі не здаюць сваіх спаборніцкіх пазіцый. Яўнымі лідарамі за сакавік былі студэнт факультэта эканомікі і права Смірноў Максім і студэнткі факультэта славянскіх і германскіх моў Губко Кацярына і Доўнар Дар'я. 

04.04.2018