УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім навагоднім балі

Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім навагоднім балі для моладзі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. На баль былі запрошаны каля 300 студэнтаў і старшакласнікаў, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці.

Наш універсітэт прадстаўлялі:

  • КАРЫНА КОБРЫН, старшыня студэнцкага савета факультэта славянскіх і германскіх моў, пераможца рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ў намінацыі «Нестандартны падыход у адукацыі», аўтар валанцёрскага праекта «Калядная скрыначка»,
  • ДАР’Я ПАЎЛОЎСКАЯ, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможца ўніверсітэцкага конкурса «Лепшы студэнт БарДУ-2018» у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць»,
  • ТАЦЦЯНА САКАВЕЦ, дыпламант міжнароднага конкурса сацыяльнай рэкламы «OSA-2017», лаўрэат Міжнароднага конкурса навукова-даследчых работ «Scientific ideas-2018», паўфіналіст конкурса стартап-праектаў «BizTech-2018»,
  • СЯРГЕЙ МАЗУР, пераможца конкурса «Лепшы студэнт БарДУ-2018» у намінацыі «Спартыўная дзейнасць», майстар спорту па таэквандо, неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па таэквандно, сярэбраны прызёр міжнароднага турніру «TAEKWONDO OLIMPIJSKIE»,
  • СЯРГЕЙ ПАЎЛОЎСКІ, камандзір маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Альфа» БарДУ — сярэбранага прызёра рэспубліканскай спартакіяды «Акадэмія мужнасці 2018».

Першы Рэспубліканскі навагодні баль прайшоў у фармаце балю дэбютантаў. У першай, класічнай, часткі адрадзілі старадаўнія бальныя традыцыі, закладзеныя яшчэ ў XVIII-XIX стагоддзях. Вечар адкрыўся паланэзам дэбютантаў і вальсам. Другая частка балю прайшла пад сусветныя хіты эстраднай і джазавай музыкі.

P.S. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт выказвае падзяку супрацоўнікам святочнага агенцтва «Твой дзень» і асабіста Яўгену Гурыну за прадстаўленыя ўборы студэнткам універсітэта для ўдзелу ў балі!!!

29.12.2018